- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пяцігоддзе Згуртавання „Залукі над Супраслю”, завяршэнне праекта Гарадоцкага цэнтра культуры, новыя, выкананыя паводле „тутэйшых” узораў строі калектыву „Каліна” ну і, вядома, карагод ды пусканне вянкоў на раку Супрасль звярнулі ўвагу ў час сёлетняга купальскага фэсту ў Залуках Гарадоцкай гміны. Гэтым... Болей »
Як піша Віктар Скарабагатаў, «Ян Тарасевіч абышоўся без славы, але цяпер слава не абыдзецца без яго». Ян Аляксеевіч Тарасевіч нарадзіўся 23.09.1889 года. Ён — кампазітар, піяніст, педагог. Закончыў кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу (1912). Пакінуў пасля сябе больш за сто песень і інструментальных фартэпіянна-вакальных... Болей »
Лена Глагоўская з Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку: «Мікола Гайдук перш за ўсё быў гуманістам, быў уражлівым чалавекам, у першую чаргу на беларускасць. Для яго беларускасць была сэнсам ягонага жыцця. Ён проста выхаваўся ў той стыхіі. Гэта энцыклапедычная постаць, чалавек заўсёднай... Болей »
„Басовішча-2010”. Гарадок перад усім. Размова з Кацярынай Кузьміч і Норбертам Васілюком — арганізатарамі ХХІ Фестывалю „Басовішча-2010”. Ніва: — Дзе БАС? Ад мінулагодняга „Басовішча” ніхто нічога пра вас не чуў. Кацярына Кузьміч: — БАС шукае сам сябе, згубіўся. Трэба ўсё нанава пачаць. За апошнія гады... Болей »
Некаторыя людзі нават васьміногу Паўлю, які адгадаў хто стане чэмпіёнам свету па футболе, не вераць і ўсё спісваюць на звычайную выпадковасць. Маўляў, па законе вялікіх лічбаў ён яшчэ не набраў неабходнай колькасці сваіх гаданняў. Ёсць і такія, якія сцвярджаюць, што ўсё гэта махлярства. Усе прадказанні... Болей »
У час, калі ў нас, на Беласточчыне, меншае колькасць навучэнцаў беларускай мовы, маладыя людзі розных прафесій, адукацыі і зацікаўленняў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Францыі, якія ў большасці нават не маюць беларускіх каранёў, спаткаліся ў Гайнаўцы, каб пачаць амаль ад асноў вучыцца беларускай... Болей »
Да пачатку перапісу насельніцтва ў 2011 годзе засталося толькі восем месяцаў. Гэты час павінен быць прызначаны на распрацоўку прамоцыі гэтай важнай падзеі, таму старшыня Галоўнай статыстычнай установы паклікаў на сустрэчу ў Варшаву тых, для якіх прамоцыя, актыўны і свядомы ўдзел у перапісе мае вырашальнае... Болей »
На адных „Трыялогах” Сакрат Яновіч сказаў так: „Усе вялікія ідэі трымаюцца на адной галаве”. Так было да часу, калі ён сам так-сяк спраўляўся са сваімі хваробамі, і калі семінары трымаліся на яго галаве. Кожны выпуск „Трыялогаў” быў самай інтэлектуальнай і свежай падзеяй у нашым беларускім свеце, меў... Болей »
Кожны селянін нашага ваяводства можа далучыцца да акцыі дапамогі. Не адзін раз нашым сельскім гаспадаркам дапамагалі земляробы з усёй краіны, таму зараз маем магчымасць аддзячыць і дапамгчы патрабуючым. Саюз вясковых гмін склікаў свой чарговы форум, каб сарганізаваць і скаардынаваць дапамогу пацярпелым... Болей »
Для мяне існавала толькі Радзіма... Адчайны бой з адзічэлымі сіламі рэакцыі, не, не за сябе, але за Радзіму, за нашу праўду, за зняволены-пераняволены наш народ... Я не ведала, што йсці на смерць за Радзіму так святочна... У суботу 7 жніўня творчая інтэлігенцыя Беларусі — літаратары, гісторыкі, прыхільнікі... Болей »
У нядзелю 26 траўня у Беластоцкай оперы і філармоніі ўрачыстым гала-канцэртам завяршыўся ХХХІІ Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2013”. Агулам у сёлетнім фестывалі прынялі ўдзел 22 аматарскія і прафесійныя хары з Польшчы, Беларусі, Балгарыі, Эстоніі, Малдовы, Расеі і Украіны. Журы ва ўзбагачаным... Болей »
Неспакойна, вельмі трывожна апошнім часам у Старым і Новым свеце. Мала таго, што бесперапынныя прыродныя катаклізмы – то тарнада ў Амерыцы, то паводкі ў Еўропе даймаюць насельнікаў, раз-пораз, з ужо стабільнай перыядычнасцю адбываюцца тэрарыстычныя акты, узнікаюць сацыяльныя альбо міжэтнічныя канфлікты.... Болей »
Цягам апошняй суботы і нядзелі, 8 і 9 чэрвеня, у Бельску-Падляшскім і Міхалове праходзілі ўрачыстасці ў гонар 15-й гадавіны смерці Міколы Гайдука — асобы, якая сваімі памкненнямі і дасягненнямі выбудоўвала нашую беларускую спеласць і адказнасць за свой лёс. Вашай увазе прапануем артыкул пра Міколу Гайдука... Болей »
Як кожны год, Святая Гара Грабарка запоўнілася тысячамі вернікаў. Як заўсёды на свята Праабражэння Гасподня з усёй Польшчы прыйшло сюды шмат паломнікаў. Сёлетнія ўрачыстасці у найбольшым праваслаўным санктуарыі мелі адмысловы характар — якраз 300 гадоў таму на Грабарцы здзейсніўся першы цуд. У 1710 годзе... Болей »
Вяселле — самы багаты і самы цікавы наш абрад і таму ахвотна паказваюць яго на сцэне ў час фальклорных мерапрыемстваў. Сёлета арганізатары VІ Вясельнай бяседы, якая 29 жніўня адбылася ў гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы, рашыліся пакарыстацца вядомай белавежскай маркай. Сваё асноўнае мерапрыемства назвалі... Болей »
Апошнія настойлівыя намаганні Міністэрства асяроддзя пад кірункам міністра Анджэя Крашэўскага ў справе пашырэння тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку далі канкрэтныя рэзультаты. Нядаўна былі падпісаны дамоўленасці паміж Ваяводскім фондам аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі ды самаўрадамі Гайнаўскага... Болей »
Цяпер ужо пэўна не, але калісьці наш ліцэй называлі „манастыром”, — кажа нясмела Пётр Божка, старшыня Арганізацыйнага камітэта VІІ З’езда выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. — Дырэктар Карпюк, якога дарэчы вельмі паважаю... Болей »
Хто баіцца вайны, той вечна ваюе. Пры гэтым, як не парадаксальна, чалавек можа быць перакананы, што жыве ў міры, і вайной тут нават і не пахне. Найбольш яскравы прыклад — афганская вайна, якую вёў калісь Савецкі Саюз. Дзесяць гадоў гінулі людзі на той вайне, адмысловыя службы прысылалі бацькам у цынкавых... Болей »
Любоў да сваёй школы і прывязанасць да атмасферы, якую стваралі ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім настаўнікі і вучні, гуртуюць яго выпускнікоў, якія маюць патрэбу і хочуць наведваць месца, дзе ў маладосці вучыліся і радасна праводзілі... Болей »
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы... Болей »