- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Добры вечар! Я сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў. Калі ласка, падтрымайце нашага кандыдата”. Гэтыя словы зараз гучаць у кожным горадзе і мястэчку Беларусі. Распачалася кампанія па зборы подпісаў за рэгістрацыю кандыдатаў для ўдзелу ў маючых адбыцца 19 сакавіка прэзідэнцкіх выбарах. У Беларусі... Болей »
Кожны выбірае па сабе — спяваецца так у некалі вельмі папулярнай бардаўскай песні. Збор подпісаў за людзей, якія хочуць стаць прэзідэнтам Беларусі і чалавека, які хоча ім заставацца пажыццёва, не сказаць каб скалануў айчыннае грамадскае балота, але прынамсі дае значны розгалас. Ад размоваў з людзьмі... Болей »
Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь падвяла вынікі чарговага этапу прэзідэнцкіх выбараў. Паводле даных тэрытарыяльных выбарчых камісій, куды былі здадзены подпісы за прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду дзяржавы, на фінішную прамую выйшлі Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Сяргей Гайдукевіч... Болей »
На пачатку сакавіка рэдакцыя „Нівы” будзе адзначаць 50-гадовы юбілей. З гэтай нагоды супрацоўнікі беластоцкіх дзяржаўных устаноў вырашылі сарганізаваць галоўныя святкаванні ў Крымінальным аддзяленні Беластоцкага раённага суда. Пачэснае месца — на лаве абвінавачаных — здаўна запланавана сябрам Праграмнай... Болей »
Праходзячы каля гродзенскай крамы я пачуў размову двух незнаёмых мужчын інтэлігентнай знешнасці пра маючыя хутка адбыцца прэзідэнцкія выбары. — Чарговы раз нам не шанцуе, — казаў адзін. — Сітуацыя так складваецца, што зноў могуць рабіць з тымі выбарамі што хочуць, і ніхто ў свеце гэтага не заўважыць.... Болей »
17 лютага адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На гэты раз абышлося без сенсацый. Усе чацвёра прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду — Аляксандр Лукашэнка, Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін і Сяргей Гайдукевіч — былі зарэгістраваны Цэнтральным выбарчым камітэтам.... Болей »
— Мы ні ў якім разе не збіраемся анічога фальшаваць, — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лютага на сустрэчы з навучэнцамі Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча. І дадаў: — Нам выгадна паказаць чэсным і нават нячэсным людзям, як пройдуць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. „Мы не збіраемся... Болей »
Ну вось і надышоў апошні тыдзень перад маючымі адбыцца 19 сакавіка прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Тыдзень самай актыўнай агітацыі і самага жорсткага змагання за сімпатыі выбаршчыкаў. Тэарэтычна. На практыцы выглядае трошкі па-іншаму. Беларускае заканадаўства з аднога боку забараняе агітацыю ў дзень... Болей »
У сталіцы Расіі для грамадзян Беларусі былі адчыненыя чатыры ўчасткі для галасавання — у Маскве, Калінінградзе, Краснадары і Пецярбургу. Пэўна, галоўным з іх быў участак у беларускім пасольстве ў Маскве. Менавіта туды, на вуліцу Марасейка,17 прыйшлі галасаваць беларусы, якія знаходзіліся ў гэты час у... Болей »
Супрацоўнік міліцыі адчыняе дзверы. Увогуле, дзверы ў камеру спецізалятара часовага ўтрымання адчыняюцца толькі ў двух выпадках — каб каго ўпіхнуць у камеру, або каб каго адтуль забраць. Але нікога не прывялі і нікога не выводзяць. Гэтым разам міліцыянт прапаноўвае вязням нешта незвычайнае — прагаласаваць.... Болей »
„Брацця! Ці зможам грамадскае гора?! Брацця, ці хваце нам сілы?!” У цяжкі для Бацькаўшчыны час (а ці быў калі іншы?) наш класік Максім Багдановіч зноў актуальны, зноў патрэбны, зноў спаталяе прагу душы ў пошуках суладдзя і асэнсавання рэчаіснасці. Errare humanum est, але, здаецца, у сакавіку бягучага... Болей »
Лічба „тры” кожнаму славяніну заўсёды была нейкай магічнай, нешта азначаючай і незразумела таямнічай. Пры гэтым яна магла несці як добры, так і кепскі сэнс. А часамі нешта сярэдне-незразумелае ці зразумелае да паловы, або ад паловы незразумелае. Памятаю з дзяцінства, як на Вялікдзень у гасцях, непітушчую... Болей »
Дваццатыя ўгодкі чарнобыльскай катастрофы не будуць адзначаныя на беларускім дзяржаўным роўні як агульнанацыянальная трагедыя. За гэтыя два дзесяцігоддзі, пасля адной з самых жудасных катастроф у гісторыі чалавецтва, Беларусь як краіна па вялікаму рахунку застаецца савецкай рэспублікай. Як мудрагеліста... Болей »
Можа хоць цяпер тыя беларусы, якія вераць скрозь хлусьлівай прапагандзе БТ, зразумеюць сутнасьць таго, што адбываецца на іх Бацькаўшчыне... Бягучы год асаблівы на беларускай газетнай "ніве". Зусім нядаўна паўвекавы юбілей адзначала наша газета. Пазначаны сёлетні гістарычны каляндар і сотымі ўгодкамі... Болей »
Ёсць людзі, якія праз доўгія гады пасля вайсковай службы з нейкім патаемным захапленнем любяць успамінаць менавіта вайсковыя часы. І такіх людзей нямала. Дастаткова ім прысесці за кілішкам гарэлкі, або з вудой ля рэчкі, або з сям’ёй на прыродзе, як яны бясконца апавядаюць пра дні сваёй маладосці ў салдацкіх... Болей »
Старажытныя цвердзілі „In vino veritas” (ісціна ў віне). Расія звінаваціла Грузію і Малдову ў тым, што ў віне іх вытворчасці нібыта выяўлены атрутныя рэчывы. Відавочны палітычны падтэкст гэтага бруднага чорнага піяру. І ў гэтым разе, праўда, зусім у іншым, дакладней у іншай „віне”. Масква, нягледзячы... Болей »
Наколькі каталіцкія святы ў гонар памерлых напамінаюць мне познюю восень і першыя прымаразкі, настолькі праавслаўныя - Вялікдзень і майскую зелень. Падрыхтоўка да Радаўніцы ідзе крок у крок з давелікоднымі парадкамі і ачышчэннем. Хоць галоўнае свята памерлых - Радаўніца - выпадае ў аўторак, тыдзень пасля... Болей »
Выйшаўшы з будынка Беластоцкага суда, дзе толькі што былі апраўданы сябры Управы Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва”, да мяне даляцелі словы аднаго з прысутных на судовай зале. Ён з радасцю абвясціў, што, нарэшце, заангажаваных у беларускіх справах беларусаў, якія ўсё жыццё пры-свяцілі беларускасці, апраўдалі... Болей »
Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся больш двух месяцаў таму, іх сапраўдныя вынікі адчуваюцца толькі цяпер. Гутарка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя на актывістаў грамадска-палітычнага руху падчас выбарчай кампаніі. Сведкам двух судовых працэсаў на Гродзеншчыне давялося... Болей »
Едучы на днях у гродзенскім тралейбусе, мне давялося пачуць цікавую размову. Два добра падвыпітыя мужчыны голасна разважалі на нейкія глабальныя тэмы. Разважалі так, што ўвесь тралейбус з захапленнем слухаў толькі іх. Яны ўзгадвалі вельмі цікавыя факты, прыводзілі на кожную тэму добра абгрунтаваныя доказы... Болей »