- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чорная прапаганда з прысмакам таннага масла. Як і трэба было чакаць, у апошнія дні перад выбарамі прапагандысцкая машына Лукашэнкі запрацавала на поўную магутнасьць. Мэта адзіная: усімі магчымымі сродкамі дыскрэдытаваць галоўную апазіцыйную сілу - Народны Фронт. У рэдакцыю СВАБОДЫ тэлефануюць многія... Болей »
Віншуем, палкоўнік! Для кандыдата ў дэпутаты Алякснадра Ўсольцава выбарчая кампанія скончылася няўдала. Нягледзячы на ўсе стараньні, яму не ўдалося нават выйсьці ў другі тур парламанцкіх выбараў. Але затое ён перамог у нашым конкурсе. Нагадаем, што рэдакцыя СВАБОДЫ напачатку выбарчай кампаніі абвесьціла... Болей »
Куды ж запрашалі курсантаў? Як паведамляе агенцтва СІМ, "у Беларусі пачалося камплектаваньне Службы нацыянальнай бясьпекі (СНБ) пры прэзідэнце краіны. 31 траўня Менскае вайсковае інжынернае вучылішча наведала група прадстаўнікоў Савету бясьпекі, якія прапанавалі некаторым курсантам выпускнога курса пачаць... Болей »
Пераможца рэфэрэндуму ня справіўся зь дзьв’юма сотнямі "старых" дэпутатаў. "Новая" сотня дэпутатаў не сьпяшаецца стаць на бок прэзідэнта. Безвынікова скончылася спроба прэзідэнта А. Лукашэнкі прымусіць стары парламант перадаць свае паўнамоцтвы дэпутатам травенскага прызыву. Афіцыйны вынік вечаровай сэсіі... Болей »
У Санкт-Пецярбургу нашага "бацьку" кепска разумелі. "Я не хачу, каб маіх журналістаў у маёй дзяржаве растралялі і імкнуся ад гэтага стрымаць" - так патлумачыў прэзідэнт А. Лукашэнка матывы сваіх дзеяньняў у дачыненьні да беларускіх СМІ, калі адказваў на пытаньне журналісткі з Санкт-Пецярбургу. Ён таксама... Болей »
"Народ проста хоча есьці". Так пракамэнтаваў падзеі на Менскім заводзе аўтаматычных лініяў лідар Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў. "У панядзелак, калі нашыя патрабаваньні ня будуць задаволеныя, увесь завод пойдзе да прэзідэнта на прыём" - гэтае папярэджаньне рабочых МЗАЛ не здаецца кінутым на вецер.... Болей »
Гэтае салодкае слова - незалежнасьць. Што такое незалежнасьць Беларусі? Прэса апошніх дзён, асабліва дзяржаўная ды "чырвоная", зьвярталася ў пошуках адказу на гэтае пытаньне ўсё болей да так званага простага народу. Канечне, лягчэй за ўсё ганьбіць незалежнасьць, спасылаючыся на абрабаваных ды прыніжаных... Болей »
Вось вам, вайскоўцы, і "Сашкаў дзень". Прэзідэнт падпісаў новы б’юджэт. Людзям у пагонах давядзецца плаціць падаходны падатак. Здаецца, мы працягваем жыць у краіне ўсеагульнай сакрэтнасьці, пры гэтым таямніцай у нас робяцца самыя важныя і лёсавызначальныя акты. Яшчэ 12 ліпеня прэзідэнт Беларусі падпісаў... Болей »
Урад аб’яцае ўсё скараціць. Разам з пэнсіянэрамі і льготнікамі ў "чорны сьпіс" трапілі таксама сьвяточныя дні. Прэм’ер-міністар Беларусі М. Чыгір, падпісаўшы пастанову з аптымістычнай, хаця і туманнай назвай "Аб некаторых мерах па фінансавым аздараўленьні суб’ектаў гаспадараньня", наладзіў прэс-канфэрэнцыю... Болей »
Унутраныя войскі былі напагатове. 6 верасьня старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларусі (СПБ) Генадзь Быкаў правёў прэс-канфэрэнцыю. Як вядома сп. Быкаў па рашэньні суда быў пазбаўлены волі на 10 сутак, але нават пасьля сваёй "адсідкі" лідар прафсаюзу не атрымаў копію прыгаворуі ня ведае, за парушэньне якіх... Болей »
Пад Бярозай загінулі двое грамадзянаў ЗША. Без перабольшваньня старшная падзея, якая чорнай плямай ляжа на міжнародным аўтарытэце Беларусі, адбылася 12 верасьня. Беларускія войскі проціпаветранай абароны зьбілі паветраны шар, які апынуўся на тэрыторыі нашай краіны. Загінулі два грамадзяніна ЗША. Амбасада... Болей »
Чарнамырдзін - Лукашэнку: "Это же вам не колхоз". Цікавыя падрабаізнасьці пра нядаўнія ваяжы беларускага прэзідэнта. Не атрымаўшы ад Расеі прыкметнае падзякі за руплівасьць у справе правядзеньня рэфэрэндума, прэзідэнт Лукашэнка вымушаны генэрыраваць усё новыя ідэі, здольных, на ягоную думку, выклікаць... Болей »
Дэмакраты маюць "рэфэрэндумны адказ" прэзідэнту. Як паведаміў нашаму карэсоандэнту Станіслаў Багданкевіч, у мінулую суботу на паседжаньні Палітычнай Рады Аб’яднанай грамадзянскай партыі сярод іншых разглядалася пытаньне пра ініцыяваньне агульнабеларускага рэфэрэндуму з прыблізным пытаньнем: "Ці падтрымліваеце... Болей »
Садам Хусэйн прыняў асабістага пасланьніка прэзідэнта Лукашэнкі. У Інфармацыйнае агенцтва "Павет" зьвярнуўся пасол адной з эўрапэйскіх краінаў акрэдытаваны ў Беларусі. Ён папрасіў прабачэньня за сваю недасьведчанасьць і пацікавіўся, ці не зьяўляліся ў беларускай прэсе падрабязнасьці знаходжаньня ў Іраку... Болей »
Захаранка патрабуе прыцягнуць прэзідэнта да крымінальнай адказнасьці. Камэнтуючы сваю адстаўку і вылучаныя прэзідэнтам Лукашэнкам супраць яго абвінавачаньні былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка заявіў, што "асноўнай прычынай маёй адстаўкі сталі разыходжаньні з Аляксандрам Лукашэнкам у шэрагу... Болей »
Ці ёсьць магчымасьць адмяніць указ "Аб роўных менагчымасьцях"? 30 кастрычніка Канстытуцыйны суд сваім вэрдыктам пацьвердзіў правамоцнасьць прынятых Вярхоўным Саветам паправак у выбарчае заканадаўства. Такім чынам выбары 29 лістапада павінны прайсьці пры 25-працэнтнай норме яўкі выбаршчыкаў. Выглядае... Болей »
Выбарчая кампанія: чыноўнікі і тут першыя. Закончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. За 141 дэпутацкае крэсла ў парламанце змагаюцца каля 860 чалавек. Пасьля неаднаразовых паседжаньняў і сходаў Цэнтральная выбарчая камісія вырашыла апошнія спрэчныя сітуацыі з рэгістрацыяй кандыдатаў. Як вядома... Болей »
Кебіч сьцьвярджае, што ён "чысты". Ужо цяпер відавочна, што скандал вакол справы пра банкаўскія гарантыі за подпісам былога прэм’ера Вячаслава Кебіча можа вельмі хутка згаснуць, калі ўлады не падагрэюць яго якімі-небудзь новымі падрабязнасьцямі. Таму трэба чакаць, што ў бліжэйшы час праз афіцыйныя СМІ... Болей »
Васіль Быкаў: "У сімпатыях Лукашэнкі няма нічога нечаканага". Так ацэньвае выказваньні беларускага прэзідэнта пра Гітлера сусьветнавядомы пісьменьнік. "Не Зусім разумею, чаму тыя пасажы Лукашэнкі выклікалі такі ажыятаж у сьвеце? Што ў іх нечаканага? Хіба не вядома, што кожны палітык цягнецца да сябе... Болей »
10 сьнежня - другі тур выбараў. Ісьці ці не ісьці? Здаецца, самы час назаўсёды пазбавіцца ілюзіяў, быццам у адзін цудоўны дзень у нашай краіне раптам усё чароўна пераменіцца, а народ убачыць сьветлую дарогу і шчыльнымі радамі пакрочыц па ёй да дэмакратыі і дастатку. Але нават калі быць аптымістычнымі... Болей »