be

Пошук

"niva-tydnyovik-belaruskaga-gamadska-kulturnaga-tavarystva-36-1175-1978" Вынікі:
Ніва 18 (2555) 2005
pdf

Ніва 18 (2555) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вялікдзень заўсёды папярэджвае перыяд саракадзённага Вялікага посту, у час якога людзі духоўна рыхтуюцца да свята. Паводле расказаў маёй бабулі з Крывятыч, людзі з яе вёскі на час посту дакладна мылі гаршкі і міскі з тлушчу ды выціралі іх саломай на знак таго, што на перыяд посту выракаюцца мясной і... Болей »

Ніва 19 (2556) 2005
pdf

Ніва 19 (2556) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Амерыка знервавалася існаваннем апошняе дыктатуры ў цэнтры Еўропы, г.зн. рэжымам Лукашэнкі. Будзе намагацца на яго ўпадак. Гэта мяне зацікавіла: як амерыканскія палітыкі ўяўляюць сабе дэмакратызацыю Беларусі(?). Украінская аналогія не пры чым, хаця б таму, што рэвалюцыя ў Кіеве разбушавалася без першай... Болей »

Ніва 20 (2557) 2005
pdf

Ніва 20 (2557) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На фоне сусветнага дня друку хочацца паразважаць на тэму, якімі ёсць сёння беларускія медыі. Класіфікацыйна іх можна падзяліць на дзве асобныя катэгорыі — дзяржаўныя і незалежныя. З першымі ўсё зразумела — выданняў і іншых медыйных сродкаў, якія абслугоўваюць урадавую палітыку, процьма. З гэтай вялікай... Болей »

Ніва 21 (2558) 2005
pdf

Ніва 21 (2558) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Брытанскі палітык Нэвіл Чэмберлен казаў: „У вайне не бывае пераможцаў, ёсць толькі прайграныя”. З гэтым нельга не пагадзіцца, бо кожная вайна — гэта мноства нявінных ахвяр, безліч зламаных, скалечаных лёсаў. Другая сусветная вайна не можа быць тут выняткам. Але апошнія два ці тры месяцы ў расійскіх і... Болей »

Ніва 22 (2559) 2005
pdf

Ніва 22 (2559) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Прайшоў год з таго часу, калі энергічная запальваючая Руслана выйграла конкурс песні Еўрабачання, авалодала тэмпераментным украінскім „хэй” сэрцамі большасці тэлегледачоў і здабыла для сваёй краіны гонар быць гаспадарамі гэтага музычнага спаборніцтва еўрапейскай песні ў гэтым годзе. На Украіну прыехалі... Болей »

Ніва 23 (2560) 2005
pdf

Ніва 23 (2560) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Старажытнае Гродна мяняе сваё аблічча. Гэты памежны горад даўно ўжо не бачыў такой мітусні. Паўсюдна перакапаныя вуліцы і ходнікі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, пад лямант і лаянку знерваваных шафёраў, спакойна разварочваюць машыны назад, паказваючы рукой, што трэба ехаць у той бок, адкуль прыехалі.... Болей »

Ніва 24 (2561) 2005
pdf

Ніва 24 (2561) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Па заканчэнні пампезнага адзначэння травеньскіх святаў, дня працы і перамогі, на фоне палітычнага скандалу, звязанага з пазбаўленнем волі праз суд актывістаў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, кіраўнік беларускай дзяржавы вырашыў зрабіць яшчэ адзін неардынарны „падарунак”. У апошні... Болей »

Ніва 25 (2562) 2005
pdf

Ніва 25 (2562) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Беларусі рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў. Рыхтуюцца ўсе (зразумела, акрамя самых выбаршчыкаў). І апазіцыя, і ўлада, праводзяць свае падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Апазіцыя працуе ў бясконцых пошуках адзінага кандыдата, на якога, па задумцы ўсё той жа апазіцыі, будуць працаваць усе дэмакратычныя партыі... Болей »

Ніва 26 (2563) 2005
pdf

Ніва 26 (2563) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Супрацьстаянне апазіцыі і ўлады на Беларусі многія, апошнім часам, лічылі справай улады і апазіцыі. Простыя людзі не спяшаліся актыўна кагосьці падтрымліваць. А без іх ні тыя, ні другія стабільнага, доўгатэрміновага і яшчэ ў дадатак справядліва здабытага поспеху дасягнуць не могуць. Прычыны пасіўнасці... Болей »

Ніва 27 (2564) 2005
pdf

Ніва 27 (2564) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— A u was to ladnie spiewaja! — часта кажуць пра беластоцкіх беларусаў жыхары Сувальшчыны. Нашы песні ім падабаюцца. Такі камплімент мне надзвычай даспадобы, прытым ён праўдзівы. Сувальшчына ў музычным сэнсе — слабенькая. Напрыканцы мінулага тыдня я апынулася на польска-сувальскім Купаллі. Наладзілі... Болей »

Ніва 28 (2565) 2005
pdf

Ніва 28 (2565) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Беларусі зноў масава адзначаюць чарговае свята. На гэты раз так званы Дзень Незалежнасці. На вуліцы высыпалі людзі з чырвонымі і зялёнымі шарыкамі, плошча і праспекты запоўніліся школьнікамі ў святочных убраннях. Усё як некалі ў Савецкім Саюзе. Маладзёны з Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі... Болей »

Ніва 29 (2566) 2005
pdf

Ніва 29 (2566) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Разгарнуўшы днямі дзяржаўную газету „Звязда”, прачытаў я афіцыйны прэс-рэліз службы адміністрацыі асобы, імя якой згадваць хутка будзе дазволена толькі пры ўжыванні зацверджаных эпітэтаў. Чорным па беламу там было надрукавана, што неўзабаве будуць узнагароджаны лепшыя людзі краіны. Так і было напісана... Болей »

Ніва 30 (2567) 2005
pdf

Ніва 30 (2567) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Старадаўняя мудрасць кажа, што нельга злавіць чорнага ката ўначы, у цёмным пакоі, з завязанымі вачамі, асабліва, калі яго там няма. Немажліва знайсці праўду там, дзе яе не можа быць у прынцыпе. А дзе павінен шукаць свой шлях народ, які збіўся з дарогі? Мо павучыцца ў заможнейшых суседзяў? А можа паверыць... Болей »

Ніва 31 (2568) 2005
pdf

Ніва 31 (2568) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі). „Пятнаццаць год таму пад гэта танцаваў увесь свет...”. Насамрэч усё па нацыянальных мерках было спакойна, без вулічных карнавалаў і феерверкаў.... Болей »

Ніва 32 (2569) 2005
pdf

Ніва 32 (2569) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сітуацыя вакол Саюза палякаў Беларусі лягла ценем таксама на сёлетніх літаратурных Трыялогах, арганізаваных Згуртаваннем Villa Sokrates і ягоным духовым бацькам Сакратам Яновічам. У агратурыстычнай гаспадарцы ў Лапічах непадалёк ад Крынак аднак не засланіла яна размоў прысвечаных галоўным чынам беларускай... Болей »

Ніва 33 (2570) 2005
pdf

Ніва 33 (2570) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пахаваным тут стралялі ў галаву. Сярод памардаваных былі жанчыны. Расправіліся тут м.інш. з беларусамі, палякамі, цыганамі, жыхарамі краін Прыбалтыкі — „ворагамі” СССР, „ворагамі народа”. Захаванню памяці аб замардаваных у Курапатах, на ўскраіне Мінска прыслужыўся адзін з лідэраў беларускай апазіцыі... Болей »

Ніва 34 (2571) 2005
pdf

Ніва 34 (2571) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Чацвер, 11 жніўня, быў страшны. Галава балела ад непраспанай ночы. Трэба было змантаваць цэлую тэлепраграму „Беларускі тыдзень” на бліжэйшую нядзелю. А тут пачасціліся званкі ад знаёмых і незнаёмых журналістаў, газет, радыё і тэлебачання з цэлае Польшчы. І ўсім расказвай тую самую гісторыю. Было так.... Болей »

Ніва 35 (2572) 2005
pdf

Ніва 35 (2572) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пра неабходнасць стварэння незалежнай радыёстанцыі гаварылі даўно. Даўно планавалі, і нарэшце адважыліся. Можна было б парадавацца, але дзе там. Не туды тое. „Нямецкая хваля”, вырашыла на нейкі час радыёвяшчання стаць хваляй „рускай”. Дакладней не скажаш. Мова вяшчання мае быць выключна рускай. Адразу... Болей »

Ніва 36 (2573) 2005
pdf

Ніва 36 (2573) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Лета, як заўсёды, прайшло хутка. І як заўсёды пад восень, заклапочаныя бацькі лётаюць па крамах і рынках, каб набыць для сваіх дзяцей усё неабходнае для школы. З першага верасня пачынаецца чарговы навучальны год. Хто не памятае гэтага дня, калі першы раз пайшоў у школу. Ці хто не памятае тае ўрачыстай... Болей »

Ніва 37 (2574) 2005
pdf

Ніва 37 (2574) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Доўгімі днямі ў маім шматкватэрным доме пануе грукат і ляскат. Пачынаецца гэта з раніцы і канчаецца позна ўвечары. Часам здараецца нават уночы. А доўжыцца гэта амаль цэлы год, можа з перапынкам на самыя кароткія зімовыя месяцы. Тых, каго я заінтрыгаваў, мушу расчараваць, бо гутарка не пра загадкавы полтаргейст... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org