- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10-годдзе суполкі “Спадчына”. Святкаванне 10-годдзя Венспілскай беларускай суполкі “Спадчына” адбылося 6 лютага. Першая спроба аб’яднаць беларусаў горада была зроблена яшчэ на пачатку 1990-х Уладзімірам Скрыбатуном, калі нават выходзілі дадаткі на беларускай мове да мясцовай газеты, але справа далей... Болей »
У сакавіцкім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на красавік 2009. Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы: “Лукішкі пад пагрозай”: “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” заклікае беларусаў усяго свету, усіх людзей, якім неабыякава гістарычная спад чына Беларусі, далучыцца... Болей »
Беларусы Комі: вынікі працы і новыя планы. Справаздачна-выбарчая канфе- рэнцыя нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” у Рэспубліцы Комі адбылася 25 сакавіка. Падчас канферэнцыі былі падведзеныя вынікі працы аўтаноміі за 3 гады. Быў абраны новы склад савета аўтаноміі. На пасаду старшыні быў пераабраны... Болей »
У травеньскім нумары – падзеі з жыцця беларусаў у розных краінах свету, каляндар памятных дат на чэрвень 2009. Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы: "Справаздача Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі за красавік 2008 – сакавік 2009": 25 сакавіка 2009 года Беларускаму Моладзеваму Руху Амерыкі споўнілася... Болей »
“Бацькаўшчына” рыхтуецца да Пятага з’езду беларусаў свету. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 2 ліпеня вызначыла пералік праектаў выніковых дакументаў Пятага з’езду беларусаў свету, які адбудзецца 18-19 ліпеня ў Мінску. Асноўнымі дакументамі з’езду стануць Праграма па супрацоўніцтву “Бацькаўшчыны” з беларускай... Болей »
Пяты з’езд беларусаў свету. Выніковы рэпартаж. За некалькі дзён да пачатку З’езду ў Мінск пачалі з’язджацца беларусы з розных краін. Яны заходзілі на сядзібу “Бацькаўшчыны”, цікавіліся тым, як ідзе падрыхтоўка да З’езду, расказвалі пра дзейнасць беларускіх суполак за мяжой. Апошнім падрыхтоўчым момантам... Болей »
Звычайныя будні незвычайнага чалавека. Ва ўкраінскім горадзе Севастопалі, у доме нумар 6 па вуліцы Гвардзейскай ёсць вельмі незвычайная кватэра. Жыве ў ёй старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў імя М. Багдановіча “Пагоня” Валеры Барташ з сям’ёй. Ягоная кватэра ўяўляе сабой сапраўдны музей. Экспазіцыю... Болей »
5–6 верасня ў Вільні адбылася IV Канферэнцыя беларусаў краінаў Балтыйскага рэгіёну. Канферэнцыя традыцыйна арганізаваная Таварыствам беларускай культуры ў Літве. Гэтым годам у Форуме беларусаў Балтыі ўзялі ўдзел некалькі дзесяткаў дэлегатаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі і Беларусі. Канферэнцыя... Болей »
З’езды беларусаў свету – значная падзея для беларусаў метраполіі і замежжа, яны закліканыя спрыяць яднанню нацыі, умацаванню сувязяў паміж беларусамі з розных краінаў, а таксама дапамагаць у вырашэнні агульных праблемаў. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ладзіць з’езды беларусаў свету раз на чатыры гады, пачынаючы... Болей »
Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству ў Санкт-Пецярбургу 20 год. Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу адзначыла сваё 20-годдзе. Урачыстая вечарына з гэтай нагоды адбылася 7 кастрычніка ў Цэнтральным музеі сувязі Санкт-Пецярбурга. Беларускае грамадска-культурнае таварыства... Болей »
МЗС Беларусі – беларускай дыяспары: вы для нас па-ранейшаму замежнікі. Міністэрства замежных справаў Беларусі адказала на ліст МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, у якім быў дасланы Зварот, прыняты на 4-й канферэнцыі беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. Зварот у МЗС быў перададзены па просьбе Таварыства беларускай... Болей »
Шаноўныя сябры! Віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! Сонца, радасці, аптымізму, безлічы падарункаў, шчаслівых усмешак, блакітнага чыстага неба, цікавых вандровак і новых сустрэч, узнёслых мараў, спраўджаных надзей – усяго самага-самага добрага, светлага, цёплага, таго, што прыносіць радасць і шчасце... Болей »
Сёлета беларусы ва ўсім свеце адзначалі 95-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР. Напярэдадні свята МГА “ЗБС “Бацькаўшчына“ павіншавала ўсіх беларусаў з гэтая памятнай датай. У тэксце віншавання зазначалася: “Ідэалы БНР застаюцца атуальнымі і цяпер, і кожны з нас здольны зрабіць свой унёсак, каб яны ўрэчаісніліся.... Болей »
6–7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя беларусаў Балтыі і замежжа, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Праца канферэнцыі распачалася з прывітальнага слова... Болей »
Значная частка травеньскага нумару прысвечаная беларусам Прыбайкалля і суполцы ІТБК, якая нядаўна спраўляла 17-годдзе з дня заснавання. Таксама ў нумары вы знойдзеце гутарку з Тамашам Ціханюком, дырэктарам Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы і кароткую справаздачу з традыцыйнай сустрэчы ТБК... Болей »
У гэтай справаздачы адзначаныя найбольш важныя мерапрыемствы і крокі Згуртавання за год. Уся дзейнасць ажыццяўлялася ў адпаведнасці са Статутам і за кошт мэтавых ахвяраванняў; сяброўскія складкі, як і раней, здаюцца нерэгулярна і ў нязначным аб’ёме. Бягучая дзейнасць асвятлялася праз сайты zbsb.org і... Болей »
Міністэрства замежных справаў Беларусі займаецца распрацоўкай праекта закона “Аб беларусах замежжа”. Закон мае мець рамкавы характар і быць накіраваным на гарманізацыю беларускага заканадаўства ў сферы супрацы з беларусамі замежжа. Беларускія ўлады падкрэсліваюць тое, што закон не будзе ствараць якіх-колечы... Болей »
Асноўнай тэмай гэтага нумару стала інфармацыя пра акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і пацярпелымі ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску.Такія акцыі адбыліся ў розных гарадах свету: у Варшаве, Познані, Празе, Нью-Ёрку, Брусэлі, Гаазе, Браціславе… Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра... Болей »
Дваццаць гадоў таму, у 1993 годзе, адбыўся Першы з’езд беларусаў свету, на які ўпершыню пасля доўгіх дзесяцігоддзяў расстання з радзімай прыехалі беларусы з далёкага замежжа. Той з’езд сабраў больш за 1200 дэлегатаў і гасцей. У гэты юбілейны год у Мінску адбыўся Шосты з’езд беларусаў свету, які завяршыў... Болей »
Беларускае слова гучала ў Стакгольме. Беларускія літаратары Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская па запрашэнні шведскага ПЭН-цэнтра наведалі Стакгольм. Увечары 7 лютага госці з Беларусі выступілі перад шведскай інтэлігенцыяй у найбуйнейшым... Болей »