- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяжка вызначыць, калі з’явілася назва Беларусі і беларускага народу. Ва ўсякім разе, гэтым імем наш народ звецца з вельмі даўняга часу; бязпрэчна і тое, што назва Беларусь з’явілася значна раней чым назвы Вялікая і Малая Русь. Гэта найменне з’явілася прыблізна тады, калі ў канчатковай форме пачынае складацца... Болей »
Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі. Старажытны... Болей »
Разгледжаны асноўныя этапы грамадскага развіцця Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Асвятляюцца пытанні фарміравання беларускага этнасу, аналізуецца сацыяльна-эканаміч-нае, палітычнае, культурнае развіццё кожнай эпохі. У якасці дапаможнага матэрыялу ўключае тэрміналагічны слоўнік і пералік асноўных... Болей »
Змест тэставых заданняў па гісторыі Беларусі адпавядае адукацыйнаму стандарту і праграмам сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (VI–IX класы). Мэта да дзенага выдання – эфектыўная дапамога ў арганізацыі і ажыццяўленні вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пры засваенні вучэбнага гістарычнага матэрыялу... Болей »
Дапаможнік прызначаны для азнаямлення з асноўнымі вызначальнымі гістарычнымі падзеямі і асобамі. Фактычны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе табліц, структурна-лагічных схем, карта-схем, ілюстрацый. Прыведзены прыкладныя варыянты тэстаў для самакантролю. Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да экзамену... Болей »
Хрэстаматыя змяшчае матэрыял для вывучэння гісторыі Беларусі старажытных часоў, а таксама Ранняга і Высокага сярэдневякоўя ў 6-х класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Дадзены дапаможнік дапаўняе і ў шмат чым тлумачыць і ўдакладняе матэрыял вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі са старажытных... Болей »
На аснове навейшых дасягненняў вывучэння айчыннай гісторыі прадстаўлены падзеі і працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітычнае жыццё, а таксама фарміраванне беларускай нацыі, развіццё культуры, эвалюцыя ўрадавай... Болей »
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае... Болей »
Дарагія сябры! Надышоў новы навучальны год, а з ім і вывучэнне наступнага перыяду гісторыі нашай краіны. Вы ўжо ведаеце, як жылі людзі на землях Беларусі ў старажытнасці. Настаў час даведацца, што і як адбывалася на тэрыторыі нашай краіны ў сярэднія вякі, гэта значыць з сярэдзіны I тысячагоддзя н. э.... Болей »
У храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца факты I падзеі са старажытных часоў да нашых дзён. Аналізуецца сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурнае развіццё кожнай гістарычнай эпохі. Разглядаюцца найважнейшыя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, сацыяльнай барацьбы і грамадскага руху. Уключае гістарыяграфічны... Болей »
Даецца кароткі агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў да пачатку XXI ст. у кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу. Асаблівая ўвага звернута на праблемныя пытанні гісторыі. Разлічана на студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Айчыны.... Болей »
На вялікім фактычным матэрыяле ў томе паказваецца працэс зарадшэння і станаўлення беларускага савецкага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца помнікі архітэктуры, скульптуры, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў... Болей »
Асноўная ўвага аўтараў тома сканцэнтравана на характарыстыцы тых відаў і жанраў, а таксама асобных твораў мастацтва рэспублікі, якія найбольш поўна і ярка адлюстравалі мужнасць і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яго стваральную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Том... Болей »
На вялікім фактычным матэрыяле даследуецца перыяд эвалюцыі сучаснага мастацтва Беларусі з пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х гг. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў... Болей »
Вучэбны дапаможнік уяўляе сабой кароткі нарыс гісторыі Беларусі, у якім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца факты і падзеі са старажытных часоў да нашых дзён, аналізуецца эканамічнае, палітычнае, культурнае развіццё кожнай гістарычнай эпохі. Разглядаюцца важнейшыя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі... Болей »
Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.... Болей »
На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе... Болей »
Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам... Болей »
Збор публікацыяў і досьледаў выдатнага беларускага гісторыка Юр’я Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі. Натуральна, што знаходжаньне гісторыка ў Польшчы спрычынілася да асаблівай увагі ў дасьледваньні менавіта тэматыкі Падляшша і... Болей »
„Кароткая гісторьія Беларусі" — гэта першае папулярнае перавыданне кнігі, напісанай беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 годзе ў Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з'яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага... Болей »