- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння. Гэта, канешне ж, умоўная дата, таксама як і дата Божага Нараджэння. Ва Усходніх Цэрквах Дабравешчанне адзначалі ўжо ў V стагоддзі.... Болей »
Звычай асвячэння пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. Акрамя таго, з 1986 года ў Пальмовую нядзелю адзначаецца Сусветны дзень моладзі. З гэтай нагоды ў Рыме Папа Францішак сустракаецца з моладдзю і асвячае прынесеныя ёю галінкі вярбы. Пальмовая нядзеля вельмі ўрачыста... Болей »
Майстры Лідскага аддзела рамёстваў і традыцый-най культуры паспяхова прынялі ўдзел у свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў "Гарадзенскія традыцыі да свята Вялікадня"! Удзел лідзян адзначаны дыпломамі. Дыплом І ступені атрымала Алена Астраух, дыплом ІІ ступені - Алена Свідэрская. Дыплом за ўдзел атрымаў Аддзел... Болей »
Цуд спаслання Дабрадатнага агню адбываецца ў самым вядомым храме Ерусаліма, Храме Уваскрашэння Хрыстова, ці Труны Гасподняй. Лічыцца, што ён пабудаваны менавіта на месцы пахавання і наступнага ўваскрашэння Збаўцы. Галоўны алтар храма ўяўляе сабою мармуровую капліцу - Кувуклію. Яна збудавана над пячорай... Болей »
На стэлах пры ўездзе ў Слуцк з усіх чатырох бакоў дату 1116 памянялі на 1005. Афіцыйная дата заснавання Слуцка была зменена з 1116 на 1005 год рашэннем Слуцкага раённага савета дэпутатаў ад 29 верасня 2022 года. Раённае кіраўніцтва пры прыняцці рашэння апелявала да гістарычных дакументаў, але дакументы... Болей »
25 красавіка Беларусь адзначыла Радуніцу - Дзень памінання продкаў. 26 красавіка - чарговыя ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У розных рэгіёнах Беларусі розныя традыцыі, але нідзе не абходзіцца без наведвання могілкаў. На Радаўніцу прынята прыбіраць магілы, пасыпаць іх і прылеглую тэрыторыю свежым... Болей »
1 траўня па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя мерапрыемствы з нагоды Свята працы і вясны. У Менску першамайскія мерапрыемствы прайшлі на сямі пляцоўках. Самая маштабная маёўка - у парку Перамогі ў Менску. Цэнтральная падзея ўрачыстай часткі - гэта цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў прэмій Федэрацыі прафсаюзаў... Болей »
Пайшоў у нябесную Беларусь актывіст беларускага нацыянальнага руху на Лідчыне Іосіф Бойса. Бойса Іосіф Браніслававіч нарадзіўся 3 верасня 1955 года ў в. Лукашына Іўеўскага раёна. Пасля школы скончыў юрфак БДУ. Працаваў адвакатам, суддзёй, быў старшынёй суда Лідскага раёна. Яшчэ будучы на працы выказваў... Болей »
Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. - Для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене зарэгістравана 53 316 чалавек. Большасць з іх - 41 776 школьнікаў - выбралі для выпрабаванняў рускую мову, 11 509 - беларускую, - распавёў Юрый Міксюк. Экзамен стартаваў... Болей »
Спасланне Святога Духа - Сёмуху - можна лічыць пачаткам, нараджэннем Касцёла. Яно дапаўняе аб'яўленне Бога людзям. У Старым Запавеце з'яўляецца Бог Айцец, пазней Ён пасылае ў свет Сына, які ў ахвяру за чалавецтва памірае на крыжы, але на 3-ці дзень паўстае з памерлых. Пасля чаго Святы Дух сыходзіць... Болей »
23 траўня для найлепшых выпускнікоў краіны быў асаблівы дзень. Бо ў Лідзе адбылося рэспубліканскае свята "Апошні званок". Урачыстае шэсце па горадзе, лінейка ў Лідскім замку, канцэрт і дыскатэка да позняга вечара, феерверк... Але пра ўсё па парадку. Падчас мерапрыемства міністр адукацыі Андрэй Іванец... Болей »
У 2023 годзе католікі і праваслаўныя зноў адзначылі свята Найсвяцейшай Троіцы ў адзін дзень - 4 чэрвеня. У гэтага свята няма сталай даты, яна залежыць ад даты Вялікдня. Сёлета Уваскрэсенне Хрыстова католікі і праваслаўныя святкавалі з розніцай у тыдзень, аднак даты свята Святой Троіцы супалі - чаму... Болей »
11 чэрвеня па вуліцах Менска прайшла традыцыйная эўхарыстычная працэсія. Працэсіі прайшлі і ў іншых гарадах. Раніцай духавенства і вернікі з усіх парафій беларускай сталіцы сабраліся каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. На палявым алтары, усталяваным побач з залатагорскай... Болей »
Чалавек вялікага таленту, актыўны грамадскі дзеяч, асветнік, краязнаўвец Анатоль Бутэвіч 15 чэрвеня адзначыў 75-годдзе. Усю сваю невычарпальную энергію ён прысвячае гісторыі і культуры Беларусі. Праяўляючы няўтольную цікавасць да традыцый і гісторыі роднага краю, славутых імёнаў і постацей, ён пасродкам... Болей »
2023 год у літаратурным жыцці Лідчыны працягвае радаваць новымі кнігамі лідскіх аўтараў. Вось і нядаўна ў Лідскай друкарні выйшла кніга паэзіі і прозы аднаго з найстарэйшых і самых аўтарытэтных пісьменнікаў Лідчыны, колішняга супрацоўніка рэдакцыі "Лідскай газеты", былога кіраўніка літаб'яднання "Суквецце"... Болей »
Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці менавіта 3 ліпеня прынялі ў 1996 годзе па выніках рэферэндума, калі было вырашана, што свята будзе прыпадаць на дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1992-1996 гадах Дзень незалежнасці ў Беларусі афіцыйна адзначаўся 27 ліпеня - па даце прыняцця... Болей »
З 7 па 9 ліпеня ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Тракелях (Радунскі дэканат) праходзілі штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем'яў. На фэст, які сёлета адбываўся пад дэвізам: "Марыя, аб'яднай нашы сэрцы і сем'і", у першы дзень пешкі і на роварах прыбылі пілігрымы... Болей »
На сайце праекта "Беларускі N-корпус", дзе над стварэннем Нацыянальнага корпуса беларускай мовы працуе сектар камп'ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з'явіўся першы сінтэзатар беларускага маўлення. Новая магчымасць пашырыць гарызонты распаўсюджвання беларускай... Болей »
Этна-вечарына "У вішнёвым садзе" сабрала ўдзельнікаў і гледачоў на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Для пачатку прадстаўнікі розных дыяспар і краін завязалі танцавальнае знаёмства з творчымі калектывамі Глыбокскага раёна. Пабрацімства глыбачане ўсталявалі з гасцямі з Расіі, Кітая, іншых рэгіёнаў Беларусі. Кожны... Болей »
У аграмястэчку Ходараўцы ярка і сакавіта прагучаў ягадны фэст "Ходараўцы спяваюць, да ягаднай асалоды запрашаюць". Жыхары і госці аграмястэчка змаглі нацешыцца выступам артыстаў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, ад душы павесяліцца, а галоўнае пачаставацца ягадамі і нацешыцца ягадным... Болей »