be

Пошук

"belaruski-svet-post-58710" Вынікі:
Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус мае атрымліваць мінімум 1770 еўра!

Паводле законаў Украіны, працадаўца мае плаціць замежнікам-нерэзідэнтам дзесяць мінімальных заработных плат, што зараз складае 1770 еўра. Ці атрымаецца ў беларуса Стаса Рыбачкіна атрымаць працу барысты ў Кіеве? Натуральна, для такой высокай зарплаты трэба пастарацца – не кожны гаспадар кавярні можа запрапанаваць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Уцёк з Беларусі за 24 гадзіны, змяніў 3 прафесіі. Гісторыя эмігранта ў Барсэлоне

Павел Кірылёнак 5 разоў пачынаў новае жыццё. Чарговы бізнес ён заснаваў за некалькі месяцаў да эпідэміі каронавіруса. «Новае жыццё я пачынаў фактычна чатыры разы, магчыма, нават пяць разоў, – распавядае Павел. – Гэта дзве эміграцыі – спачатку ў Прагу, потым у Барсэлону, і тры новыя заняткі, калі я пераставаў... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Аўтарка фільму пра беларускую хуткую даслала ў Менск пасылку з Берліну

Крысціна Савуціна – беларуская рэжысёрка. Да пандэміі яна вучылася ў Гамбургскім універсітэце візуальных мастацтваў. Цяпер жа яна жыве ў Берліне, а навуку працягвае ў рэжыме онлайн. Непакоячыся пра маму, яна выслала ёй пасылку. Крысціна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«І толькі вам выбіраць, на чыім баку змагацца»

Беларусы ЗША выканалі песню супраціву шахцёраў з Кентукі «На чыім ты баку», каб падтрымаць пратэсты ў нашай краіне. «Трымае плошчу разам працоўнае звяно» – гучыць у беларускім перакладзе радок песні Флорэнс Рыс «Which side are you on». Песню запісалі гурт з ЗША «Slavalachia», выканаўца з Беларусі Сяржук... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«У Ізраілі памятаюць гісторыю Галакосту, калі таксама зачынялі людзей, збівалі і забівалі»

Беларусы Ізраілю, ЗША і Польшчы працягваюць ладзіць акцыі салідарнасці. Чатыры з дзесяці прэзідэнтаў Ізраілю нарадзіліся на беларускіх землях. Таму не дзіўна, што беларускія падзеі не пакінулі ўбаку жыхароў гэтае краіны. Пасля падзеяў 9 жніўня акцыі падтрымання адбыліся ў Тэль-Авіве, Іерусаліме ды Хайфе.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Беларусы імкнуцца без гвалту скінуць дыктатара»

Як нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская адсвяткавала свой дзень народзінаў у Вільні, новае жыццё дыджэяў перамен і акцыі салідарнасці ў Гамбургу і Празе – глядзіце ў праграме «Беларускі свет». Літва дала прытулак Святлане Ціханоўскай, дыджэям пераменаў ды іншым беларусам, якія палічылі, што заставацца... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Ні на шпалеры, ні на вокны, ні на камп’ютары ў школу грошы не здаём»

Сабраць дзіцё ў школу танней у Чарнагорыі ды Албаніі ці ў Беларусі? Ці сталі школьнікі менш займацца пасля ўвядзення каранціну? Ці лёгка падлеткам змяніць беларускую школу на нямецкую? Пра гэта – у новым выданні праграмы «Беларускі свет». Навучальны год у Чарнагорыі праз пандэмію каронавіруса пачнецца... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як адкрыць свой бізнес у Чарнагорыі ды Нямеччыне

Ці складана зарэгістраваць сваю фірму ў Чарнагорыі? Якія дакументы патрэбныя для легалізацыі ў Нямеччыне? Як змяніўся турыстычны бізнес у Албаніі падчас пандэміі? Пра ўсё гэта – у новым выданні «Беларускага свету». Антону 28 гадоў. Ён пераехаў у Чарнагорыю разам з бацькамі ды адкрыў тут сваю справу:... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Вартаўнік чарапахі, чысцільшчык басейнаў і фотамастак

Жыццё як бясконцае падарожжа: беларус Аляксандр Касперскі вось ужо больш за 10 гадоў пераязджае з месца на месца. За гэты час ён паспеў пажыць больш як у дваццаці краінах. Грошай яму на гэта амаль не трэба, толькі быць гатовым узяцца за любую працу і з лёгкасцю прымаць любыя павароты лёсу. Аляксандр... Болей »

Беларускі Сьвет 4 (33) 1978
pdf

Беларускі Сьвет 4 (33) 1978

Byelorussian World

Нешта мне замінае, пакутна трывожыць, я падсьвядома імкнуся ў суладную млявасьць забыцьця, дзе нічога і — сон... Але гэтае нешта мацней за мяне, за стому, яно вырывае мяне з салодкае адсутнасьці, і я прачынаюся. Толькі дзе я? Нейкія людзі, устрывожаная гамана, далёкія і блізкія галасы. I раптам скрозь... Болей »

Беларускі Сьвет 6 (35) 1979
pdf

Беларускі Сьвет 6 (35) 1979

Byelorussian World

У далёкім сонечным Крыму, блізка берагу Чорнага мора, на краю брацкага могільніка Ялты, самотна стаіць мармуровы помнік з жалезнай агарожай. 25-га травеня 1917 г. тут знайшоў сабе вечны супачынак клясык беларускай і сусьветнай паэзіі — Максім Багдановіч. Ні прыбой марскіх хваляў, ні шум пірамідальных... Болей »

Беларускі Сьвет 7 (36) 1980
pdf

Беларускі Сьвет 7 (36) 1980

Byelorussian World

Каманду над ацалелымі паўстанцамі пераняў студэнт Маскоўскага ўнівэрсытэту Кароль Ясевіч, які паходзіў таксама з Ашмяншчыны. 40 чалавек з б. аддзелу Мінэйкі пад провадам А. Снадзкага (пісар Ашмянскага грашовага кіраўніцтва) далучыліся да аддзелу Густава Чаховіча («Астоя»). Дарэчы трэба сказаць, што Ф.... Болей »

Беларускі Сьвет 8 (37) 1980
pdf

Беларускі Сьвет 8 (37) 1980

Byelorussian World

Пытаецеся, ці я ведаў Мураўёва?.. Ды яшчэ як! Ніраз прыходзілася мне сустракацца зь ім на вуліцах Вільні, а кром таго шмат разоў разам зь іншымі вітаў яго ў урачыстыя дні. Тады ў ягонай прыймовай залі ўстаўляліся ў выглядзе вялікага зыгзака дэлегацыі ад розных слаёў: насамперш ад войска, пасьля ад духавенства... Болей »

Беларускі Сьвет 9 (38) 1981
pdf

Беларускі Сьвет 9 (38) 1981

Byelorussian World

У апошнія дні красавіка гэтага году памёр у Кушлянах Ашмянскага павету, незабыўны Францішак Багушэвіч, які пакінуў сьлед у сэрцах людзей, як бескарысьлівы адвакат, які дапамагаў беднаце за добрае слова, і як беларускі народны пісьменьнік, аўтар многіх каштоўных твораў, напісаных на аснове мясцовага сялянскага... Болей »

Беларускі Сьвет 11 (40) 1982
pdf

Беларускі Сьвет 11 (40) 1982

Byelorussian World

Сто гадоў назад, на беларускай зямлі нарадзіліся два клясыкі беларускае літаратуры — Янка Купала і Якуб Колас. Нарадзіліся яны ў часе, калі народ іх таміўся ў татальнай расейскай няволі. Была гэта цёмная пара беларускае гісторыі, калі ўсё беларускае неразумна забаранялася й высьмейвалася. Народ моцна... Болей »

Беларускі Сьвет 13 (42) 1983
pdf djvu

Беларускі Сьвет 13 (42) 1983

Byelorussian World

Куранты ў Магілеве штодня выбіваюць мэлёдыю "Люблю наш край". Штотыдня вернікі беларускіх прыходаў Аўстраліі, Эўропы, Канады ды Злучаных Штатаў узварушальнай малітвай "Магутны Божа" просяць лепшае будучыні для Беларусі. У канцэртных залях заходняга сьвету беларуская песьня перадае слухачу мэлёдыі беларускіх... Болей »

Беларускі Сьвет 14 (43)1983
pdf djvu

Беларускі Сьвет 14 (43)1983

Byelorussian World

1980 - 1990-я гады для беларускага нацыянальнага руху асаблівыя: на гэтую дэкаду прыпадаюць стагоднія юбілеі цэлае пляяды заслужаных і выдатных правадыроў і дзеячоў беларускага палітычнага руху й нацыянальна-культурнага адраджэньня. Летась, у сусьветным маштабе былі адзначаныя Купала-Коласаўскія ўгодкі... Болей »

Беларускі Сьвет 15 (44) 1984
pdf djvu

Беларускі Сьвет 15 (44) 1984

Byelorussian World

Мікола Шчаглоў нарадзіўся 4-га красавіка 1893 году на Смаленшчыне. Маці ягоная (з дому Куліковічаў) рана памерла. У месьце Цьвер жыла ейная сястра, ігуменьня жаночага манастыра. Хлопчык-сірата часта гасьцяваў у свае цёткі-манахіні й любіў там сьпяваць у манастырскім хоры. Аднойчы манастыр наведаў прадстаўнік... Болей »

Беларускі Сьвет 18 (47) 1986
pdf djvu

Беларускі Сьвет 18 (47) 1986

Byelorussian World

Беларуская эміграцыя ў заходнім сьвеце, а асабліва ўвесь беларускі народ адчуў праўдзіва глыбокую страту, калі 2-га лістапада 1959 году адыйшоў на вечны супачынак др. Аляксандар Орса, — вялікі патрыёт Беларусі й змагар за яе слушныя правы й належнае месца ў сям'і вольных незалежных народаў. Далёка ад... Болей »

Беларускі Сьвет 19 (48) 1987
pdf djvu

Беларускі Сьвет 19 (48) 1987

Byelorussian World

Гэтак беларуска-амэрыканскае грамадзтва назвала свайго ведамага сьпевака Багдана Андрусышына. Бадай ня будзе памылкай сказаць, што няма на захадзе ніводнае беларускае сям'і, якая ня чула-б песьняў у выкананьні Данчыка, або ня мела-б кружэлкі ці касэткі з Данчыкавымі песьнямі. Ведамы Данчык таксама й... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org