- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Роўна 25 гадоў таму ў гэтыя ж снежаньскія дні скончыўся СССР. З аднаго боку — заканамерна, з іншага — усё адно нечакана. Можна шмат разважаць, ці было гэта спантанным рашэннем трох кіраўнікоў, ці заканамерным працэсам, да якога ішлі ўсе краіны. Адно можна сказаць дакладна: 25 гадоў таму Беларусь атрымала... Болей »
На нацыянальным прававым партале з’явіўся загадкавы ўказ Лукашэнкі ад 6 снежня №446 «Аб праекце міжнароднай дамовы». Указ прадугледжвае пагадненне паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй аб удзеле падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ў контртэрарыстычных аперацыях, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі... Болей »
Амаль скончыўся чарговы год. Для кожнага ён быў свой. Для кагосьці — шчаслівы, для кагосьці — не вельмі ўдалы. У гэтыя дні мы азіраемся назад, згадваем, што было ў нас добрага і дрэннага. Добрага — каб яшчэ раз парадавацца за сябе і за блізкіх, — якія мы былі малайцы ў гэтым годзе! І не вельмі добрага... Болей »
Нечакана Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Гэты дакумент абмежавана, але ўсталёўвае бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян 80 дзяржаў, у тым ліку ўсяго Еўрасаюза. Указ набудзе моц праз месяц пасля яго афіцыйнага... Болей »
Жыхары пасёлку Шаршуны Мінскага раёна і нейкія ананімныя крыніцы распавялі тэлеканалу «Белсат», што ў гэтым месцы ўжо некалькі гадоў дабудоўваюць шыкоўны комплекс для кіраўніка Беларусі, які ён пастаянна наведвае. Тыя, хто ведае пра будынак, распавядаюць, што там ёсць басейн, лазні, тэнісныя корты, корпус... Болей »
Структурныя палітычныя партыі і рухі стварылі аргкамітэт па правядзенні «маршу недармаедаў» 15 сакавіка. У яго ўвайшлі дзевяць арганізацый: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За Свабоду», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»... Болей »
У заснавальніка і дырэктара кампаніі «Сармат-Тэрма-Інжынірынг» Аляксандра Кныровіча, затрыманага КДБ, і былога ўладальніка ААТ «Мотавела», старшыні назіральнага савета шклозавода «Ялізава» Аляксандра Мураўёва, асуджанага да 11 гадоў з канфіскацыяй, шмат агульнага.... Болей »
Самымі папулярнымі тэмамі, нягледзячы на тое, што гэта падзеі мінулага тыдня, застаюцца ўвод Расіяй памежнай з Беларуссю зоны і прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Відавочна, што памежная зона была ўведзеная не проста так. Можа быць, гэта было рэакцыяй на пяцідзённы «бязвіз» для замежнікаў у Беларусі... Болей »
Нагодай зноў узгадаць старое слова «дыялог» стала сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з рэдактарам «Народнай Волі» Іосіфам Сярэдзічам. Старым «сябрам — ворагам» было пра што паразмаўляць цягам амаль дзвюх гадзінаў. Сам Іосіф Паўлавіч даволі падрабязна распавёў, пра што яны размаўлялі з кіраўніком Беларусі... Болей »
Безліч палітыкаў, экспертаў, палітолагаў сцвярджалі, што пасля ўкраінскай Рэвалюцыі Годнасці аналагічнае развіццё падзей у Беларусі немагчыма. Маўляў, вынікамі тых падзеяў стала акупацыя Крыма і вайна на Данбасе — а таму памяркоўныя беларусы ні ў якім разе не пойдуць на нават самы лёгкі рэвалюцыйны сцэнар.... Болей »
Лагер пратэстоўцаў, які паўстаў каля будоўлі па Мірашнічэнкі, 53, побач з урочышчам Курапаты, стаўся цалкам унікальнай з’явай для беларускага палітычнага і сацыяльнага поля. Упершыню інтарэсы абаронцаў нацыянальнай памяці ды жыхароў спальных раёнаў аб’ядналіся, а чыноўнікі разам з інвестарам сустрэлі... Болей »
Пратэсты супраць «дармаедскага дэкрэту» ў краіне, асуперак чаканням, не ўцішваюцца. У мінулыя выходныя эстафету падхапілі Брэст і (зноў) Віцебск. На 11–12 сакавіка запланаваныя акцыі яшчэ ў некаторых рэгіёнах. У Мінску акцыі прызначаныя на Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка і ў Дзень Волі 25-га. А ўлада... Болей »
Фармальная нагода пратэстаў — абурэнне абсурдным дэкрэтам №3 «аб дармаедах», рэальная — рэзкае пагаршэнне эканамічнага стану, комплекс сацыяльных ды палітычных праблем, якія не вырашаюцца, а толькі нарастаюць дзень за днём. Спачатку ўлады глядзелі на ўсё гэта скрозь пальцы, пасля — усё больш падазрона... Болей »
Чарговы Дзень Волі — 99-я ўгодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі — выклікае ў мяне пачуццё нейкай гістарычнай наканаванасці. Падумаць толькі — у наступным годзе будзе сто гадоў са спробы стварыць беларускую дзяржаву! У гэтыя дні мы пачуем шмат словаў, што Беларуская Народная Рэспубліка стала... Болей »
Што мы мелі 25 сакавіка? У звыклым для сябе рэчышчы ўлада паспрабавала запалохаць народ. Прэвентыўнымі арыштамі, крымінальнай справай за «масавыя беспарадкі», якіх не было, ролікамі пра «баевікоў і іх зброю». Поўны міліцыі Мінск 25-га — гэта была кульмінацыя запалохвання. Але зараз не спрацавала. Па... Болей »
Вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пакінулі незалежніцкую супольнасць у роспачы: маўляў, беларускі правадыр «здае суверэнітэт» і «мяняе нафту на вайсковую базу ці расійскую вайсковую прысутнасць». Узгадваюцца вучэнні «Захад–2017» і шмат іншых панічных тэорый. Але ці варта панікаваць?... Болей »
У справе затрыманых былых чальцоў «Белага легіёну» і маладафронтаўцаў — новы паварот. Раней, як вядома, яны падазраваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Зараз ім прад’яўляецца новы артыкул Крымінальнага кодэкса — «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». Даведаліся мы пра гэта дзякуючы афіцыйнай... Болей »
Мінгарвыканкам вырашыў паздзекавацца з заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху». І прапанаваў правесці акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС у працоўны дзень з 14 гадзін да 16.30. Арганізатары ў шоку. Грамадства — таксама. Насамрэч, чакаць нармальнага стаўлення да гэтай заяўкі не выпадала. Канешне, даць дазвол на... Болей »
Надзвычай кепскае надвор’е — гэта галоўнае, што не дазволіла сёлетняй акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС быць масавай. Апроч кепскага надвор’я, арганізатарам акцыі перашкодзіла і пазіцыя Мінгарвыканкама. Менавіта ён перанёс акцыю на 14 гадзін у працоўны дзень. Пра гэта даведаліся ўсе. А вось пра тое, што... Болей »
Увесь гэты тыдзень для «акулаў пяра і мікрафона» — святочны. 3 мая мы адзначылі Сусветны дзень свабоды друку. 5 мая — беларускі Дзень друку, 7-га — Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Напярэдадні гэтых святаў міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) апублікавала рэйтынг, у якім паказана... Болей »