- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пакоі быў адзін Слава. Заклапочаны, вельмі сур'ёзны чалавек гадоў шасці, з малатком і абцугамі поўзаў вакол грузавічка, правіў машыну, што, відаць, сапсавалася. Грузавічок, змайстраваны з дошчачак, на бярозавых колцах, стаяў пасярэдзіне пакоя, на дарозе да канечнага пункта — кутка між печчу і дзвярыма.... Болей »
Пачалося ўсё пасля полудня. Стала вельмі душна. Сонца паўзло на захад, а задуха не толькі не спадала — гусцела і гусцела. Сарочка ліпла да спіны, мокла, як на дажджы. Тады Алена і заўважыла: на небасхіле, над цёмна-зялёнай сцяной дубняку і асінніку, пухнуць белыя горы. Іх клубы зіхацелі так, што сляпіла... Болей »
У пакоі стала прасторна і ціха,— пайшлі госці і панеслі разам з сабою і шум, і крыкі. За сталом сядзелі адны Павел ды Марцін. Насця зморана апусцілася на лаўку, паклала абедзве рукі на ўскрай стала, нібы ёй самой цяжка трымаць іх, спакойна акінула чорнымі, зацененымі бяссонніцай вачыма таварышаў. Марцін... Болей »
Мы сядзелі ўтраіх на беразе ракі: бялявы, па-юнацку зграбны лейтэнант з чамаданам і рэчавым мяшком, пажылая калгасніца з плеценым кошыкам і я. Лейтэнант меў ад сілы гады дваццаць чатыры, а нашай спадарожніцы можна было даць, здавалася, і ўсіх сорак пяць, калі не больш. На ёй была акуратна пашытая і выпрасаваная... Болей »
За акном, каля якога сядзела Люда, неспакойны і злосны асенні вецер тузаў маладыя бярозкі, зрываў з іх пажоўклае лісце. Бярозы былі ўжо амаль голыя. Лісце на іх ліпела толькі дзе-нідзе, а несціханы вецер усё тузаў гнуткае голле, збіваў лісты і, круцячы, гнаў некуды за агародчык, у апусцелае поле. Калі... Болей »
Поезд спыняўся. Усё павольней стукалі колы пад падлогай. Цішэй і цішэй плылі будынкі за вокнамі. Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар. Неўзабаве амаль усе — з мяшэчкамі, чамаданамі, клункамі — ужо тоўпіліся каля дзвярэй вагона. Яна таксама заспяшалася. Завязала звыкла... Болей »
Даліна ляжала між шасэ і ракою. З аднаго боку гула мутная жаўтаватая плынь Стрыя, з другога — дыбіўся круты схіл невысокай гары, што кучаравіўся знізу хмызняком, а вышэй — галлём сосен. Гару, самае падножжа, абгінала шасэ,— гладкая істужка яго неўзабаве, нібы радуючыся таму, што вырвалася з горнай цеснаты... Болей »
Яна пазнілася. Гэта было добра вядома і без гадзінніка. Але чарнабровы заклапочаны чалавек, што адзінока чакаў на ўзлессі, усё ж зірнуў на гадзіннік. Ён зірнуў не ў першы раз, не разумеючы, што ж магло здарыцца, што магло затрымаць яе. Яна звычайна прыходзіла акуратна. Не, акуратна, гэта не тое слова... Болей »
Ішла трэцяя восень вайны. У тую восень у дачным пасёлку пад Масквой, на Сходні, упершыню за вайну сабралася прыкладна паўтары сотні дзяўчат і хлопцаў з заняволенай Беларусі. Гэта былі студэнты,— на Сходні пачынаў сваю працу наш універсітэт. Мужчын было мала,— толькі некалькі зволеных з арміі пасля шпіталей... Болей »
Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але, можа, нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ён прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забываўся пра дом, пра маці, пра яе наказы, пра ўсё на свеце, толькі змрок, што ўпаўзаў між кустоў і рабіў... Болей »
Невясёлы вяртаўся Валодзя з Масквы. Ужо не так цікава было стаяць каля вокан цягніка, непрыемным быў пах вугальнага перагару, што ўлятаў з дымам у вагон, ужо не хацелася высоўваць галаву на вецер, смяяцца, чуючы, як валасы, раскідваючыся, казычуць лоб, вушы, шчокі. Назад адышоў Бранск, адступіў Старадуб... Болей »
Не помню зусім, пра што думаў раней, ідучы, нічога не асталося ў памяці з таго, што было потым у той дзень, жыве толькі згадка, як стаяў, убачыўшы яго. Якія думкі ён узняў ва мне. Ён — маленькі, светлы, празрысты яшчэ парастак. Пада мной быў нагрэты крымскім сонцам асфальт, Сярод асфальту — ён... Ён... Болей »
Пачынаецца гэта гісторыя, як належыць, з нараджэння. Нарадзіўся парсюк наш у хляве, разам з дзесяццю іншымі сваімі братамі і сёстрамі. З выгляду ён нібы не вылучаўся нічым, быў, здавалася, як усе. Можа, нават драбнейшы і цішэйшы, лагоднейшы за іншых. Але ўжо змалку стаў заўважацца ў ім талент: лагодны... Болей »
Нікога, пэўна, на Малой зямлі не сустракалі так прыветліва, як Булкіна. Кожны раз, калі яго чырвоны, з кропелькамі поту на лобе твар, паказваўся ў траншэі першага аддзялення, па ўсяму ўзводу разносілася добрая вестка: «Булкін прыйшоў», Ён прыходзіў кожны дзень амаль у адзін час — увечары, паміж дзесяццю... Болей »
Прытомнасць прыйшла да яго нечакана. Ён расплюшчыў вочы, але нічога не ўбачыў. Скрозь была шчыльная непраніклівая цемра. Імжыў дробны веснавы дожджык. Гэты дожджык, мабыць, і вярнуў яго да прытомнасці. Увесь рот чалавека быў набіты зямлёю. З таго, што дожджык падаў на патыліцу, ён мог бы вывесці, што... Болей »
Перад раніцай прашумела навальніца. На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад, да Прыпяці, а за ім хутка сплылі хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца. І неба, і сонца, пераліваючыхся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных буйных кроплях... Болей »
Іван Навуменка вядомы сваімі кнігамі апавяданняў, аповесцей, раманаў, а таксама літаратуразнаўчымі працамі «З глыбінь жыцця», «Янка Купала», «Пісьменнікі-дэмакраты». У новай літаратуразнаўчай кнізе «Якуб Колас. Духоўны воблік героя» ён працягвае пачатае кнігай «Янка Купала» даследаванне важнай і надзеннай... Болей »
"Живущие на светлом олимпе бессмертные боги первьій род людской создали счастливым. Это был 3олотой век. Бог Крон (или Хронос - всепоглощаюее время) правил тогда на небе. Как блаженные боги, жили в те времена люди, не зная ни заботы, ни труда, ни печали. Не знали они и немощной старости, всегда были... Болей »
Прысвячаецца асэнсаванню мастацтва слова як чынніка самасвядомасці і нацыянальнага самавызначэння. Акрэсліваюцца новыя падыходы ў трактоўцы беларуска-рускіх сувязяў, іх гістарычнага зместу і вынікаў. Сцвярджаецца самабытнасць беларускага нацыянальнага пісьменства — з адметнай эстэтычнай сістэмай, са... Болей »
З’яўленне паэтычнага слова — сведчанне высокага ўзроўню развіцця нацыі, знак надыходу Новага часу. Узлёт беларускай паэзіі назіраецца ўжо ў часы Рэнесансу і ранняга барока. У кнізе з далучэннем новых архіўных матэрыялаў асвятляецца творчасць першых айчынных паэтаў Ф. Скарыны, С. Буднага, А. Рымшы, Л.... Болей »