- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто сказаў, што ноч — сляпая? У яе — тысячы вачэй. І ўсе бязлітасныя, быццам прыцэл нагана. Можа, так проста здавалася ад таго, што ў горадзе панавала чорная восень, якая бессаромна скінула з сябе апошні сентыментальна залаты лісток, што пад вокнамі туляўся позні вечар, калі сумленныя тубыльцы нават гарбату ўжо выпілі, а халодны дождж біў, біў, біў нябачнымі ў цемры бізунамі паўмёртвую зямлю ў ганебных гнілых лахманах травы і лістоты. Карацей, дасканалыя дэкарацыі для гатычнага рамана... (фрагмент)