- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Школьнікам аб праваслаўнай веры» – гэта другое, дапоўненае выданне кнігі, падрыхтаванае Ф. Палачаніным па просьбах прыхільнікаў яго творчасці. Першае было ў 2006 г. па блаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Кніга выйшла тыражом у 4 тыс. экзэмпляраў. Яна хутка знайшла сваю аўдыторыю, пра гэта сведчаць водгукі чытачоў і крытыкаў. У новым выданні «Школьнікам аб праваслаўнай веры» амаль трэць матэрыялу абноўлена. У першую частку па-ранейшаму ўключаны пачатковыя звесткі аб праваслаўі. Другая прысвечана святым, трэцяя – абразам. Чацвёртая расказвае пра малітвы, пятая – аб праваслаўных пастах і святах. Новае выданне аўтар узбагаціў не толькі дадатковым тэкстам, але і ілюстрацыямі – тут больш за 70 фотаздымкаў абразоў. «Школьнікам аб праваслаўнай веры» – гэта азбука духоўнасці для дзяцей, дапаможнік для дарослых, якія шукаюць шлях да ісціны. Многія працы Ф.Палачаніна, перш чым трапіць у друк, прайшлі апрабацыю ва ўстановах адукацыі Докшыцкага раёна. Таму іх ахвотна друкуюць навукова-метадычныя выданні: «Беларуская мова і літаратура», «Праблемы выхавання», «Бібліятэка прапануе», «Настаўніцкая газета» і інш. З літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Ісус Хрыстос – наш Настаўнік» докшыцкі літаратар стаў фіналістам другога рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок». А яго кніга «Нявыпраўленая памылка» выйшла ў выдавецтве «Беларусь» пад грыфам «Рэкамендавана Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі». Класныя кіраўнікі,