- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слоўнік-даведнік змяшчае храналагічную і сінхранічную табліцы, паняційна-тэрміналагічны апарат, біяграмы персаналій. Прызначаны для запамінання асноўных падзей айчыннай гісторыі і суаднясення іх з важнейшымі падзеямі сусветнай гісторыі, для засваення зместу гістарычных тэрмінаў і паняццяў, якія вывучаюцца ў школьным курсе гісторыі Беларусі, для азнаямлення з кароткімі звесткамі аб найбольш вядомых гістарычных асобах і дзеячах культуры. Змест слоўніка-даведніка адпавядае адукацыйнаму стандарту, праграмам і падручнікам (вучэбным дапаможнікам) па гісторыі Беларусь Рэкамендуецца выкарыстоўваць пры вывучэнні дадзенага прадмета, у ходзе сістэматычнай падрыхтоўкі да экзамену па гісторыі Беларусі. Магчыма ўжываць цалкам або часткова пры здачы экзамену ў якасці даведачных матэрыялаў, якія не змяшчаюць разгорнутай характарыстыкі вывучаемых падзей. (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам.)