be
pdf

Шляхамі Паўстання 1863

150 гадоў таму на Беларусі адгрымелі баі Паўстання 1863–1864 гг. З тых дзён прайшло вельмі шмат часу, але па тэрыторыі краіны раскідана даволі шмат памятак пра тыя падзеі. Гэта магілы паўстанцаў, рэшткі іх сямейных гнёздаў, памятныя табліцы і помнікі, ўрочышчы і мясціны. Сёння памяць пра герояў паўстання адраджаецца, вядуцца навуковыя даследаванні, распрацоўваюцца турыстычныя маршруты, друкуюцца памятныя буклеты, паштоўкі, упарадкуюцца памятныя мясціны. Мы прапануем вам адзін з некалькіх магчымых маршрутаў па шляхах Паўстання 1863–1864 гг. Ён ахоплівае Панямонне – Гродзеншчыну і сумежныя раёны Брэстчыны і Міншчыны, якія пры жаданні можна наведаць цягам трох дзён. Гэты рэгіён быў найбольш ахоплены дзеяннямі паўстанчых атрадаў і тут захавалася найболей адзначаных продкамі і нашымі сучаснікамі памятных мясцін. Наш маршрут пройдзе таксама па некалькіх пушчах: Начскай, Ліпічанскай, Гродзенскай, Аўгустоўскай, Белавежскай, Налібоцкай. А пушча, вядома, была для паўстанцаў самым надзейным прыстанішчам. Такім чынам, пачынаем нашу вандроўку.

Выдаўцы і выдавецтвы: Рух за Свабоду!
Выдавецкая сэрыя: Год Каліноўскага
  • Дата выхаду: 2013
  • Выдавец: Рух за Свабоду!
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3570, 3858
  • Дадатковая даведка: Тэкст Э. Дмухоўскі. Кансультант А. Вашкевіч, дызайн івёрстка І. Паўлёнак. У выданні выкарыстаны фотаздымкі Я. Лялевіча, Ю. Дарашкевіч, Э. Дмухоўскага, з сайтаў radzima. org, wikipedia. org. Праект сядзібы аднаўлення Каліноўскіх у Якушоўцы выкананы В. Касцюк на аснове чарцяжоў 1989 г.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org