- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Гога расплюшчыў вочы і пацягнуўся. Яркія сонечныя промні прабіваліся нават праз шчыльныя фіранкі, паказваючы, што ўжо даўно пачаўся дзень. Аднак нахабнае сонца Гогу не бянтэжыла: калі прачнуўся, тады і раніца. А зранку ён спяшацца не любіў, нават калі ранак пачынаўся пасля дванаццатай гадзіны. Прыняўшы душ, ён павольна, шоргаючы тапкамі, зайшоў на кухню і ўключыў апошні альбом Свідрыгайлы Докшыцкага — гэта быў ягоны ўлюбёны спявак (фрагмент)