- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. У 1994 г. скончыў з залатым медалём СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці “Разьведка карысных выкапняў".
У 1994-1999 гг. працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст. У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 г. узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.
2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз 2 месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэньняў і прабачэньняў.
Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг., больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафаў.
Заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога Фронту.
Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.), партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (2005 г.).
У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць "трэцяга тэрміну Лукашэнкі", якія адбыліся ў Менску пасьля "рэфэрэндуму-2004" 18 і 19 кастрычніка. Асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі (г.зв. "хіміі"), з улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Адбывае пакараньне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён).
Аўтар кнігаў: "Ды-джэй Адраджэньня" (1998 г.), "Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), "Лісты зь лесу" (2007 г.), "Брату" (2007 г.).
Ляўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча.
Xрысьціянін.
Кніга «Каменнае сэрца» — зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў. Кароткія гісторыі зь беларускай няволі — «сутак», «хіміі», турмаў — паказваюць сёньняшнюю Беларусь знутры. Жыцьцё ва ўмовах рэжыму як яно ёсьць. Кніга «Лісты зь лесу», фрагменты зь якой вы зможаце... Болей »
У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга... Болей »
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917-2017” – не проста кніга пра палітычную партыю ці ідэалогію. Гэта і жыццяпіс шляху сотняў забытых герояў, якія пайшлі на пакуты і смерць дзеля Бога і Беларусі. Гэта і наўпроставы адказ тым, хто святкуе сёлета стагоддзе самай крывавай у гісторыі чалавецтва рэвалюцыі.... Болей »
Кніга “Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, выдадзеная да стагоддзя першай беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі – гэта біяграфічная панарама адразу некалькіх пакаленняў людзей, якія верылі ў Бога і любілі Беларусь. Патрыярхі-папярэднікі, якія стваралі беларускі рух; ахвярныя правадыры... Болей »
Кніга ўяўляе сабой унікальны збор літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, прысвечаных выдатнаму беларускаму выканаўцу Зміцеру Вайцюшкевічу. На яе старонках чытач пазнаёміцца з нарысамі пра творчасць музыканта, інтэрв’ю са З. Вайцюшкевічам, рэцэнзіямі на яго музычныя альбомы. Кніга адрасуецца... Болей »
Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым... Болей »
“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць... Болей »
Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку.... Болей »
Кніга складаецца з артыкулаў, эсэ, апавяданьняў, палітычных праграмаў, якія былі напісаныя цягам 1997—2007 гадоў і друкаваліся ў розных газэтах, часопісах ды інтэрнэт-старонках. Аўтар – вядомы ў Беларусі палітык, вязень і публіцыст. Але Павал Севярынец у сваіх тэкстах ня толькі рэагуе на вострыя праблемы... Болей »
"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах... Болей »