be

Silva Rerum

Сабаляўскайце Крысціна

Падзеі Silva rerum II адбываюцца ў 1707–1710 гадах. Паўночная вайна, чума, раскоша і галеча, шведскія і расійскія салдаты, яўрэйскія лекары, упартыя жамойты і іранічныя вільняне і, вядома, наступнае пакаленне шляхецкага роду Нарвойшаў. Цыкл гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзей у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, якая атрымала ўвагу і прызнанне ў Літве і за мяжой. У Латвіі раманы «Silva rerum» былі абраныя ў спіс 100 самых любімых кніг латышоў усіх часоў. Пасля публікацыі ў Польшчы першы раман цыкла стаў бестселерам, а ў 2016 г. выйшаў у фінал прэстыжнай цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі «Angelus». Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 г. сто кніг стагоддзя, прысудзілі «Silva rerum» трэцяе месца.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Вясна
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2025
  • Перакладчык: Шупа Сяргей
  • Выдавец: Вясна
  • Памеры: 298 с.
  • ISBN: 978-80-909134-9-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © 2025 by Kristina Sabaliauskaite, Сяргей Шупа - пераклад, Vesna Vaško - беларускае выданьне
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org