- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...Косцік заблудзіўся ў лесе і ў гушчары ўбачыў немца — у зялёнай форме, з аўтаматам. «Адкуль тут немец, можа, застаўся з вайны, жыве ў будане, хаваецца, фашыст недабіты» — падумаў Косцік. Ён вырашыў высачыць немца, злавіць яго, даставіць у сельсавет. Назіркам накіраваўся хлопчык за немцам і прыйшоў... у партызанскі лагер, які пабудавалі, каб здымаць кіно. Пра тое, як жыў Косцік у партызанскім лагеры, што ўбачыў там, як пасябраваў з артыстамі і сам зрабіўся артыстам — расказваецца ў аповесці.