- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек з парфелем-“дыпламатам” ішоў цёмнай лясной сцяжынаю, як злодзей – хутка, асцярожна, спрытна пераскокваючы цераз частыя калюжыны і падгінаючы галаву пад мокрыя галіны; вайсковая форма рабіла яго яшчэ больш непрыкметным у начной цемры. Толькі што адгрымела кароткая чэрвеньская навальніца, пакінуўшы пасля сябе гэтыя калюжыны і цёплы дожджык, які аднастайна шапацеў аб лісце і глушыў усе іншыя гукі. Між тым зусім блізка была вёска. З цемры нечакана выступіла доўгая скірда дроў і кавалак недагароджанага плота. Каля скірды чалавек спыніўся, зняў з галавы фуражку, уздыхнуў, паглядзеў на неба, на чорную сцяну хлява за плотам, паставіў між ног “дыпламат” і падняў да ілба правую руку... Але, памарудзіўшы, толькі выцер мокры лоб, зноў насунуў фуражку і пайшоў паўз плот у абход вёскі. (фрагмент)