Кожная вёска мае сваю гісторыю, свае звычаі, свае песні і сваю мову. Гаворка адной вёскі адрозніваецца ад гаворкі другой. У гэтым адметнасць. Ды і седзячы на лавачках перад плотам жанчыны, дзяўчаты спяваюць нібыта такія ж, нібыта тыя самыя песні, але ў кожнай вёсцы свая версія, непадобная да іншых. Кніга “Siva zozula” – гэта гісторыя Падляшша ў цэлм, гісторыя аднае вёскі, ды вельмі грунтоўны не тое, каб аналіз, а запіс традыцый, звычаяў, святаў і фальклору вёскі Трасцянка, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павета. Кніга напісана ў мясцовай гаворцы з выкарыстаннем лацінскага алфавіта, што робіць яе цікавейшай, але і цяжэйшай у чытанні для чытачоў з Беларусі. Тым не менш, выкарыстанне ў кнізе гутаркавай мовы дадзенай вёскі – добры спосаб на захаванне гаворкі, якой карыстае што раз менш асобаў – вёска вымірае, моладзь “по-своёму” не гаворыць, а разам са старажыламі памірае і мова.
У кнізе ў адмысловых раздзелах апублікаваны песні, запісаныя ў вёсцы Трасцянка, да слоў дададзены ноты, што робіць публікацыю больш вартаснай. Адрасуецца культуразнаўцам, гісторыкам, мовазнаўцам, даследчыкаі і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. (Н.Г.)
Дадатковая даведка: Zrealizowano przy wsparciu finansowym Urzędu Marszałkowskiego Województwa Podlaskiego w Białymstoku
Камунікат.org – Беларуская
Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska