- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі вы хочаце больш даведацца пра тое, як і адкуль з'явіліся на зямлі славяне, тады гэтая кніга для вас. Калі вы прыхільнік новых і часам нечаканых гіпотэз развіцця старадаўняй чалавечай цывілізацыі, тады вам будзе цікава прасачыць за ходам думак Рышарда Курыльчыка. Калі вы аматар прыгод, авантур і нават дэтэктыўных сюжэтаў, заснаваных на рэальных фактах чалавечай гісторыі, тады далучайцеся да аўтара. Займальнасць напісанага і дасведчанасць аўтара дапамогуць вам у падарожжы па пакручастых дарогах развіцця і станаўлення многіх дзяржаў і нацый. Такім чынам, гэтая кніга — для ўсіх, хто любіць гісторыю і цікавіцца тым далёкім часам, калі на зямлі займаўся славянскі світанак. Бо аўтар смела і адважна бярэцца за амаль невырашальную задачу — знайсці карані славян у бязмежным моры еўраазіяцкіх варвараў.