- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Cвяты хрост – гэта сакрамант, які можна параўнаць з дзвярыма, праз якія мы ўваходзім у Касцёл. Хутчэй за ўсё, большасць з нас была ахрышчана ў дзяцінстве і мы не памятаем дзень свайго хросту. Таму многія ахрышчаныя ставяцца да гэтага сакраманту як да нейкай фармальнасці, да якой больш не вяртаюцца і пра якую не памятаюць. Свята Хросту Пана, якое перажываем адразу пасля Божага Нараджэння, дае нам магчымасць задумацца над сэнсам хросту, які ачышчае ад плямы першароднага граху. Гэта момант, калі кожны з нас атрымлівае права называць сябе дзіцём Божым і кожны становіцца для Яго кімсьці важным, а нават найважнейшым. Гляньма на свой хрост не толькі як на тое, што адбылося калісьці ў дзяцінстве, але як на пачатак новага этапу ў нашым жыцці. Хрост з'яўляецца прычынай таго, як пісаў св. апостал Павел, што мы становімся паводле надзеі спадкаемцамі вечнага жыцця (параўн. Ціт 3, 7).