- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маці Божая заўсёды жыла ў блізкасці з Панам. З першых хвілін Яе існавання ў Ёй прысутнічала гэтае інтэнсіўнае і неабсяжнае ўзрушэнне, увесь час узрастаючае ў сіле, якое ўводзіла Яе ў сэрца Бога, падтрымлівала ў сувязі з Ім ва ўсіх намерах і жаданнях, усіх думках і пачуццях. Марыя пастаянна знаходзіцца ў прысутнасці Бога, таму што цалкам аддала сябе Яму, нічога не пакідаючы сабе. Гэтага ўзрушэння любові, якое сама перажыла, усім сэрцам і душой Ёй хочацца для нас. Бо Марыя Маці, Маці Жыцця, а Жыццём з'яўляецца Яе Сын. Не будзем пазбаўляць Марыю радасці перадаваць нам гэтае Жыццё цалкам, ва ўсім, чым мы ёсць і што робім, без адкладвання, ужо цяпер, тым больш, што ў нас ёсць асаблівая магчымасць зрабіць гэта. Перажываем самы прыгожы месяц у годзе, які захапляе хараством кветак і далікатнасцю іх водару. Поўны зеляніны, сонца і цяпла. Давайце ахвяруем гэты час найпрыгажэйшай з жанчын – Марыі, таму што Яна дала і працягвае даваць нам Езуса, чулая да кожнай чалавечай крыўды, умее бачыць дабро ў сваіх дзецях. Марыя запрашае нас на маёвыя набажэнствы, каб разам з Ёю пакланіцца Езусу і прысвяціць Яму сваё жыццё.