- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Св. апостал Андрэй – чалавек веры і надзеі, які нават праз сваю смерць прывёў да Хрыста вялікія тлумы людзей. Св. Андрэй у многіх атаясамліваецца з “андрэйкамі” або са шматлікімі народнымі прыказкамі, звязанымі з яго імем. Між тым, у імені св. Андрэя ўтоена нашмат глыбейшае пасланне – пасланне веры, вынікам якой у нашым жыцці павінны стаць жывыя адносіны з Езусам Хрыстом. Андрэй быў чалавекам, які шукаў, які падзяляў надзеі Ізраіля, які хацеў зблізку пазнаць Божае слова. Ён быў сапраўды чалавекам веры і надзеі. Менавіта ён як вучань Яна Хрысціцеля адкрыў у сваім сэрцы, што Езус – Той, хто павінен быў прыйсці. Зразумеў, што Ён з’яўляецца Месіем, Баранкам Божым, на якога ўказаў Ян. “Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў той дзень” (параўн. Ян 1, 39). Андрэй вельмі хутка стаў сапраўдным апосталам Хрыста. І хоць як першы пакліканы не адыгрываў пазней галоўнай ролі ў коле апосталаў, ад пачатку выдатна ведаў, што павінен весці іншых да Хрыста. Менавіта ён прывёў да Езуса свайго брата Сымона, а потым, падчас апостальскай місіі, – вялікія тлумы людзей. У Евангеллі і ва ўсім Новым Запавеце мы не знойдзем шмат звестак пра св. Андрэя. Вядома, што ён быў рыбаком, братам Сымона Пятра, вучнем Яна Хрысціцеля, а затым апосталам Хрыста.