- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разам з пачаткам Адвэнту мы пачынаем новы літургічны год. Для кожнага чалавека гэта новы этап жыцця, які нібыта чысты аркуш паперы для запісаў. Гэта яшчэ адзін шанс запрасіць Бога ў сваё штодзённае жыццё, таму што мы перажываем Адвэнт менавіта тут і цяпер, дзе знаходзімся: у нашых сем, ях, на месцах працы ці вучобы, карыстаючыся багаццем традыцый і звычаяў. Адвэнтавае чаканне – гэта таямніца, якую варта крок за крокам адкрываць, а не разыгрываць. Аўтэнтычна– як умеем і як можам, не імкнучыся ні да перфекцыянізму, ні да абвінавачвання сябе перад Богам. Езус Хрыстус не прыходзіць да праведнікаў, Ён прыходзіць да грэшнікаў, слабых і кволых людзей, якія мы ёсць на самой справе. Збаўца прыходзіць у свет далікатна, як дзіця, з незразумелай любоўю, супакоем і радасцю, якімі хоча напоўніць нас да краёў. Можна прыняць гэтыя ласкі з удзячнасцю, але можна таксама адхіліць іх і страціць.