be
pdf

Слова Жыцця 7 (582) 2022

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам пераходу ад смерці да жыцця, мы не зразумеем вялікай Божай любові да кожнага чалавека. Гэта цудоўны дар Касцёла, які можа ўзбагаціць нашу сям'ю і наблізіць нас да Хрыста. Дзякуючы глыбокаму перажыванню Вялікага тыдня, паглыбленню ў таямніцу Божай любові, маем шанс сапраўды аднавіць сваю веру і навярнуцца да Бога. Калі Езус Хрыстус з'яўляецца нашым Панам і Збаўцам, на якім мы хочам будаваць жыццё, на якога ўскладаем усе надзеі, то не будзем абыякавымі да таго, што Ён здзейсніў, спазнаў і перажыў за гэтыя 3 вырашальныя дні – Вялікі чацвер, Вялікую пятніцу і Вялікую суботу. Пасхальны Трыдуум – гэта больш, чым падзея, якая адбылася 2 тысячы гадоў таму. Гэта больш, чым набажэнства, на якое я пайду, перажыву (ці не) момант узрушэння, а потым вярнуся ў сваю штодзённасць. У падзеях Пасхальнага Трыдууму я мушу ўбачыць праўду пра ўласнае жыццё. Дарагія Чытачы, жадаю Вам у першую чаргу добрага, поўнага веры перажывання Вялікага тыдня, а ўжо потым – смачнага яйка!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2022-04-03
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2022 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org