- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слоўнік уключае рэгіянальную лексіку, сабраную пераважна на тэрыторыі Сенненскага раёна ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Мясцовая гаворка жыхароў гэтай часткі Беларусі характарызуецца шэрагам адметных моўных асаблівасцей, якія вылучаюць тэрыторыю Сенненшчыны ў складзе гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы. Першы том складаюць словы на літары А–К. Слоўнік разлічаны на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама на фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.