be
epub

Смута альбо XII фантазій на адну тэму

Федарэнка Андрэй
Аповесць-фантасмагорыя

Цёплай майскай раніцаю ла дворык былой мінскай школы нумар X зайшлі трое: два маладыя, высокага росту, па-вясковаму апранутыя дзецюкі (у аднаго пад пахаю чарцёжны тубус) і жанчына ў чырвонай квяцістай хустцы, з кошыкам у руцэ. Яны неяк нерашуча спыніліся каля варотцаў-круцёлкі і сталі азірацца. Што дворык быў страшэнна недагледжаны, што гады з тры тут не чысцілася, не прыбіралася і не высякалася — гэтак сказаць будзе недакладна. Стваралася ўражанне, што не ў цэнтры вялікага горада ўсё гэта, а дзе-небудзь на вясковым пагарэлым; вось калі згарала датла сядзіба, дык гаспадары і чужыя людзі, баючыся сяліцца зноў на гэтым месцы, аддавалі яго поўнай запушчанасці. Справа і злева ад дарожкі, што вяла да школьнага корпуса, разлапістымі карчамі рос бэз, трохі далей — нізкарослыя акацыі, дзікія слівы, густая вершаліна арэшнікавага куста... мабыць, каб знарок паставіць сабе такую мэту, дык знайшоў бы ў гэтым батанічным садзе ўсе гатункі кустоў і дрэў, якія толькі ёсць на Беларусі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 1994
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1994 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org