- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няма жыцця ў крайнасці. Гэта толькі развагі. Усё пра тое ж, адвечнае: хто мы? Адкуль і куды ідзём! Успамінаецца адна сустрэча. Здаецца, было гэта пад Барысавам на самым пачатку гарбачоўскай перабудовы. Стары пасвіў статак і, пазнаёміўшыся са мной, прагнуў падзяліцца думкамі пра набалелае. I думкі яго сягалі ад Сусвету да той, пад нагамі, восеньскай калюжыны, у якой адбіваўся гэты Сусвет. I пра што б ні гаварылі, ні меркавалі — зводзілася на палітыку. «Адно шкадую,— без самоты, але з нейкай хітраватай усмешкай гаварыў дзядок,— шкадую, што скора памру. I не давядзецца пабачыць, чым гэта ўсё скончыцца... Праматакі інцярэсна, скажу табе, чалавеча, што з гэтага будзіць».