- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мой шчаслівы дзень. Чаму я адчуваю сябе беларусам! Памятаю Беларускую Народную Рэспубліку, пры мне ўсё гэта рабілася. Памятаю, як мой стрыечны брат, настаўнік, скончыўшы вучобу і прыехаўшы ў 1920 г. дадому, ганарыўся: «Я жыву ў Менску!». Падзеі, якія ў той час адбыліся, дапамаглі сфармаваць беларускую свядомасць цэламу пакаленню, бо тады, у дваццатым годзе, мы ўжо вызваліліся з-пад царскага прыгнёту і яшчэ не былі пад Польшчай. Пакуль ішла вайна паміж пілсудчыкамі ды бальшавікамі, беларусы пачалі будаваць свой дом. Першым крокам было стварэнне беларускіх школаў. Давалася гэта куды цяжэй, чым цяперашнім адраджэнцам. 3 таго часу я захаваў дакумент: паведамленне польскага школьнага інспектара ўладам пра тое, што ў 1920/21 навучальным годзе настаўніцай прыватнае школы ў вёсцы Левановічы была мая сястра Марыя, а ў годзе 1923-24 у вёсцы нелегальна існавала публічная агульная школа, у якой выкладаў я сам.