- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці стане войска беларускім? Гутарка ў рэдакцыі са старшынёй прэс-цэнтру Беларускага згуртавання вайскоўцаў падпалкоўнікам Аляксандрам Куляшом. «СПАДЧЫНА»: — Спадар падпалкоўнік, мы пакідаем па-за межамі гутаркі палітычныя праблемы афіцэрства, застаючыся пры культурна-гістарычных праблемах. Тэма «Армія і культура» ладна здыскрэдытаваная. Нехта Карэм Раш пару гадоў таму надрукаваў у Маскве пад такой назвай эсэ, змест якога зводзіцца да наступнага: расейская — савецкая армія з імперскімі традыцыямі — гэта школа і нават аснова расейскай культуры. Публікацыя спарадзіла тэрмін «звычайны рашызм» — так сталі называць мілітарызаваны расейскі шавінізм. А як у ідэале павінны суадносіцца беларуская армія і культура? Ці зможа армія быць у рэчышчы беларускай нацыянальнай культуры? А. Кулеш: — Прайшло надта мала часу, каб з'явілася прынцыповае адрозненне паміж расейскай арміяй і ўзброенымі сіламі Беларусі. I армейскія структуры, якія былі ў Савецкім Саюзе, і людзі — афіцэры, генералы — усё засталося на сваіх месцах. Ідуць першыя спробы ўлічыць нацыянальны аспект пры закладцы падмурку вайсковага будынку нашай дзяржавы.