- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Доўгачаканая для Беларусі касмічная экспедыцыя на чале з ураджэнцам Беларусі Алегам Навіцкім стартавала 23 кастрычніка ў 13.51 па мінскім часе са стартавага комплексу пляцоўкі 31 касмадрома Байканур. Палкоўнік ваенна-паветраных сілаў Алег Навіцкі стаў трэцім за гісторыю касманаўтыкі беларусам, які пакінуў межы стратасферы. Праз амаль 40 гадоў пасля палёту першага беларускага касманаўта Пятра Клімука, ураджэнец горада Чэрвень Мінскай вобласці ўзначаліў экспедыцыю на зямную арбіту.