- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Увесь бюджэт складае 14 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў, і 7,5 мільярда адразу сыходзяць на так званую агульнадзяржаўную дзейнасць. Гэта прэзідэнт, Саўмін, парламент, мясцовыя органы ўлады, падаткавікі, дыпламаты, выбары, матэрыяльныя і нематэрыяльныя рэзервовыя фонды, абслугоўванне дзяржаўнага доўгу. Да ведама: беларускі прэзідэнт разам з тымі структурамі, якія забяспечваюць яго дзейнасць, абыходзіцца краіне ў 17,5 мільёна за год (і гэта без уліку Службы аховы). Гэта даражэй, чым утрымліваць 110 дэпутатаў і 56 сенатараў разам узятых - гадавы бюджэт Нацыянальнага сходу - 10,6 мільёна.