- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
 
                                    
                     Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Алесь нарадзіўся ў Карэліі, неўзабаве сям'я вярнулася на радзіму бацькоў – у тагачасную Савецкую Беларусь. Шлях Бяляцкага да беларускасці і антысавецкасці пачаўся ў Светлагорску. Як выглядала жыццё ў Савецкім Саюзе ў 1960–1970 гады?
