- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзеяў сучаснае беларускае гісторыі – антысавецкага руху ды аднаўлення незалежнасці, лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены. У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў. Навучанне на філалогіі Гомельскага ўніверсітэту паспрыяла далейшаму кшталтаванню Алеся, усведамленню ім сваёй беларускасці, пошуку аднадумцаў. Менавіта ў гэты час адбываюцца сустрэчы з асобамі, якія паўплывалі на лёс Бяляцкага. Захапленне беларушчынаю, якая становіцца сэнсам жыцця, прывяло да актыўнага ўдзелу ў падзеях сярэдзіны і канца 1980-ых, якія завяршыліся аднаўленнем незалежнасці Беларусі.