- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вінцук Адважны - літаратурны псэўдонім кс. Язэпа Германовіча (1890-1978). Нарадзіўся ён у Гальшанах у беднай сям'і. Бацька памёр, калі Язэп быў яшчэ зусім маленькі. Суседзі і сваякі раілі аўдавелай маці аддаць Язэпа на навуку да шаўца, але яна не згадзілася і, нягледзячы на цяжкасьці, зрабіла ўсё, каб сын стаў сьвятаром. У 1913 г. ён канчае Віленскую духоўную сэмінарыю і атрымлівае сьвятарскія сьвячаньні. Праз наступныя дзесяць гадоў працуе ў розных парафіях Віленскай дыяцэзыі. Усюды малады сьвятар стараецца ўводзіць беларускую мову ў касьцельнае жыцьцё, церпячы за гэта прыкрасьці з боку духоўных і дзяржаўных уладаў.