- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар публіпыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга «Стану песняй» дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як палітычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай Вільні, праследаванне царскім урадам, эміграцыя, нелегальныя паездкі ў Расію, падарожша ў Італію, арганізацыя патайных беларускіх школ, бібліятэк, дзіцячых прытулкаў, работа па выданні першага часопіса для вясковай моладзі, служба фельчаркаю ў бальніцы, міласэрнаю сястрою ў тыфозным бараку — аб гэтым расказваюць раздзелы кнігі. Старонкі творчасці разглядаюцца як старонкі біяграфіі паэтэсы, як летапіс эпохі, сведкай якой была Цётка. У кнізе шмат новага, дасюль не публікаванага матэрыялу.