be
epub

Стану песняй

Арабей Лідзія
Дарогамі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

У 1951 годзе я скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і падала заяву аб залічэнні ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Мяне прынялі. 1 я адчула сябе, як кацяня, якое кінулі ў раку. Калі хочаш не патануць, то грабі лапкамі, можа, навучышся плаваць. Кандыдацкі мінімум па ўсіх прадметах так-сяк здала. Паўстала пытанне аб тэме дысертацыі. І тут я без вагання выбрала — «Жыццё і творчасць Цёткі». Пра яе ў тыя гады было мала вядома, толькі некалькі вершаў у зборнічку ды шмат у чым блытаныя весткі з біяграфіі. Але і з тых вершаў, і з тых біяграфічных звестак узнікаў яркі вобраз самаахвярнай, самаадданай дачкі беларускага народа, вобраз мужнай жанчыны, якая стаяла ля вытокаў беларускага адраджэння. Тэму дысертацыі мне зацвердзілі. Забягаючы наперад, магу сказаць, што ў 1958 годзе я абараніла дысертацыю, атрымала званне кандыдата філалагічных навук. Здаецца, можна было б супакоіцца. Але я не супакоілася. Вобраз Цёткі (Алаізы Пашкевіч) ідзе поруч са мною да сённяшняга дня. Былі кнігі прозы — апавяданні, аповесці, раманы. Але не спынялася работа і над пошукамі новых звестак, новых матэрыялаў пра Цётку. І з’явілася кніга «Стану песняй» — вынік гэтай работы. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кніга­збор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org