«Старая новая зямля». Па-беларуску выйшла кніга твораў Тэадора Герцля
2022-11-01 20:54
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга «Старая новая зямля» Тэадора Герцля, чые творы адыгралі ключавую ролю ў нацыянальным руху яўрэяў. Пераклад з нямецкай зрабіў Ігар Крэбс.«Супадзенне з назвай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» здаецца мне тут не выпадковым — творы з’явіліся прыкладна ў адзін час (Герцль выдаў свой раман у 1902 годзе, Колас жа пачаў працаваць над паэмай у 1911 годзе, а абдумваць яе — яшчэ раней) і адлюстроўваюць агульны «дух часу», імкненне да самавызначэння і пошуку месца ў свеце, якое можна будзе з пэўнасцю назваць «сваім».
У нейкім сэнсе гэтая кніга — яшчэ і пра сілу мары, пра тое, як важна дэтальна ўяўляць, абмяркоўваць і візуалізоўваць тое, пра што марыш, бо толькі тады робіцца зразумела, у які бок варта рухацца», -
напісала пра кнігу пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута.
Кнігу можна набыць на kniger.by, а таксама ў ГЦ «Купалаўскі», крама 41-42.