be
pdf

Старажытная Беларусь

Ермаловіч Мікола
Полацкі і навагародскі перыяды

Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар паказвае гісторыю беларускага народа не паводле ідэалягічных штампаў, але паводле гістарычнай праўды і менавіта таму выданьне ўпершыню пабачыла сьвет толькі ў 1990 годзе. Мікола Ермаловіч пачынае ад моманту перасяленьня славянскіх плямёнаў, пры чым ён даводзіць, што доўгае і мірнае сужыцьце славянаў з балтамі, якія зьявіліся на тэрыторыі Беларусі раней і стала вырашальным для фармаваньня беларускага народа. Выданьне падзеленае на два асноўныя пэрыяды раньняе сярэдневяковай гісторыі Беларусі: Полацкі і Наваградзкі. Вядома, што пры такім падзеле аўтар кіраваўся фактарам горада, які стаўся цэнтрам зьбіраньня беларускіх зямель. Шмат якія прачытаньні і трактоўкі летапісаў, падмацаваныя досьледамі працаў Тацішчава, які хутчэй за ўсё меў дачыненьне з Полацкім летапісам, выклікалі ў свій час гарачыя дыскусіі, але пры гэтым якраз праз гады стала бачным, што гэтая кніга стала падмуркам для дасьледваньня і далейшага адкрыцьця нашай старажытнай гісторыі.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1990
  • Рэдактар: Шупа С. А.
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 366с., іл., 21см
  • ISBN: 5-340-00614-Х
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Грамадзтва
  • Copyright: © 1990 by Мікола Ермаловіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 192, 2890, EEDC — 915, 915-2, MiOKB — 3694, 5928, 5215
  • Дадатковая даведка: --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org