- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На ўступе хацеў-бы я адзначыць, што закрананьне сягоньня ў межах нашае супольнасьці тэмы адносна грэцкае старажытнае клясыкі з прычыны яе важнасьці і аграмаднасьці, гэтак у сваім зьмесьце, як і з пункту гледжаньня гістарычнага прамежжа, ёсьць справаю асаблівых труднасьцяў, якія выплываюць з рэзультату нашае скамплікаванае мінуўшчыны. " Слова "клясычны" і паходныя адсюль — "клясыка", "клясыцызм", выводзяцца з лацінскага тэрміну — сlassicus, што, у перакладзе на беларускую мову, магло-б гучэць, як наўзорны, прыкладны.