- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў «Старонак радзімазнаўства» і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.