- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) — грамадская арганізацыя беларусаў у Польшчы, якая праводзіць культурна-асветную работу сярод беларускага насельніцтва Польшчы. У 1956 г. арганізуецца першы, заснавальны з'езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства, які выбірае першых кіраўнікоў Галоўнага праўлення гэтай арганізацыі. Галоўнае праўленне ў Беластоку; з 1957 г. вядзе радыёперадачы на беларускай мове. Наступная дзейнасць БГКТ была накіравана на развіццё беларускай нацыянальнай асветы i культуры ў гарманічным супрацоўніцтве i дыялогу з культурай польскай, а таксама з культурамі іншых нацыянальных меншасцей, якія пражываюць у краіне. БГКТ ладзіць агляды фальклорных калектываў. Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня», які кожны год праводзіцца ў Беластоку, з'яўляецца аўтарытэтным конкурсам усіх выканаўцаў беларускай песні. Разнастайных мерапрыемстваў, якія арганізуе таварыства, адбываецца ў год дзесяткі.