Сцяна разрэзала сям'ю: фільм пра жалезную заслону, якая падзяліла беларусаў
2022-11-09 20:29
Берлінская сцяна разрэзала папалам не толькі краіну, але і сем'і. Але ў 1989 годзе яна абвалілася, а разам з ёй і жалезная заслона, падзяляючы немцаў на ўсходніх і заходніх.
Прама зараз падобная жалезная заслона апускаецца ўздоўж беларускай мяжы. Сотні беларускіх сем'яў аказваюцца падзеленымі гэтай новай, нябачнай сцяной.
Як немцы перажылі вопыт раздзялення і як ім удалося абрынуць сваю сцяну? Еўрарадыё адправілася ў Германію, каб пачуць гісторыі сем'яў, якія калісьці падзяліла Берлінская сцяна. Гэты вопыт спатрэбіцца нам, калі мы будзем падымаць сваю жалезную заслону.
А яшчэ мы пагаварылі з беларусамі, якія з'ехалі з краіны пасля пратэстаў 2020 года. Усе яны — бацькі, у якіх у Беларусі засталіся дзеці, або дзеці, у якіх у Беларусі засталіся бацькі. І ўнукі, якія больш не могуць прыехаць у госці да бабуль і дзядуляў.