- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман Сьцяна ды апавяданьні Сакрата Яновіча прадстаўляюцца на суд чытача. Беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся і жыве на Беласточчыне вядомы сваімі апавяданьнямі. Гэтым разам ён прадстае раманістам. Галоўны герой Сумленевіч – чалавек, які стала шукае дабра. Ён шчыра верыць у перамогу дабра над злом. Можа адтуль і прозьвішча Сумленевіч, бо гэта чалавек якому сумленьне не дазваляе мірыцца з бяскарнасьцю зла. Сам Сакрат Яновіч, пражыўшы цяжкае жыцьцё, поўнае і зла і бяспраўя, намагаецца давесьці як цяжка верыць у праўду і дабро, і як гэтую веру можна скарыстаць у мэтах зла. Сакрат Яновіч – ня толькі пісьменьнік з Польшчы, гэты прызнаны і шанаваны ў Беларусі клясык беларускай літаратуры нашай сучаснасьці. Ён ня ўмее прыстасоўвацца да умоваў рэчаіснасьці і сваёй моцай сам стварае рэчаіснасьць вакол сябе. (З.К.)