- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, што звязаныя з беларускім жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – пачатку ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах ды месцах, дзе блукалі славутыя беларусы. Паглядзець на тое ж неба, на якое глядзелі выбітныя дзеячы беларускай культуры, падыхаць паветрам, якім дыхалі беларускія адраджэнцы. Безумоўна, мы не зможам адлюстраваць усё тое, што мелі беларусы на той момант, але гэта нашая маленькая спроба і крок наперад да аднаўлення беларускай гістарычнай памяці. У дапамогу да тэкстаў на беларускай і літоўскай мовах – шырокая падборка фотаздымкаў і мапаў-схемаў. Жадаем вам прыемнага падарожжа! (Ад аўтара)