- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта кніга — трэцяя, заключная частка шырокага збору дыялектнай лексікі з усходу Беларусі. Першая і другая часткі збору выйшлі адпаведна ў 1993 і 1996 гадах. У кожным слоўнікавым артыкуле падаецца тлумачэнне слова, неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Ствараецца наглядны малюнак форма- і словаўтваральнай сістэмы гаворкі і яе эмацыянальна-вобразнай афарбоўкі. Усе словы забяспечаны ілюстрацыйным матэрыялам, у якім прасочваюцца фанетычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці народнай мовы. Слоўнік дасць карысны матэрыял шырокім колам мовазнаўцаў, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ. Цікавы матэрыял знойдуць у ім пісьменнікі, журналісты, работнікі друку, радыё, тэлебачання, усе, каго цікавіць роднае беларускае слова.