be
epub

Сустрэча на пероне

Чыгрынаў Іван
Апавяданне

Праз адчыненую брамку Максім выйшаў на перон. Было каля дзесяці гадзін — з гарадка аўтобус рушыў а палавіне дзясятай і свае тры кіламетры праехаў хутка, балазе, што спыняцца нідзе не давялося: да самага вакзала на шашы нікога не сустрэлі. Да прыходу цягніка яшчэ заставалася часу, і Максім захацеў абысці маўклівы прывакзальны сквер, абнесены чыгуннай агароджай. Білет на цягнік быў куплены. Максім не першы раз на гэтай станцыі і добра ведаў, што ля білетнай касы тут заўсёды таўкатня. Да адзінага акенца, загароджанага жалезнай рашоткай, сыдуцца ў апошнія хвіліны і тыя, што ад’язджаюць, і тыя, што праважаюць, стоўпяцца невядома чаго, і калі не праціснешся, то ўжо будзеш потым, высунуўшы язык, бегчы, каб на хаду ўскочыць на прыступку вагона. Праўда, на гэты цягнік білетаў у касе звычайна хапае — раён хоць і вялікі, але ад Суража на чыгунцы яшчэ два раз’езды, і тыя, каму бліжэй, падаюцца на Ліпаўку, на Журбін. Зараней браць білет Максіма навучыў сам начальнік станцыі, калі Максім паскардзіўся яму аднаго разу. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org