- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму так сталася? У "Сустрэчах" нр 6 Мікола Ваўранюк пісаў аб цяжкім становішчы беларускай мовы ў БССР. Гэта ж тая і самая праблема, хаця, зразумела, у іншым маштабе, выступае і ў нас, на Беласточчыне. Асновай жыцця для 300 тысячнай беларускай меншасці ў Польшчы ёсць захаванне роднай мовы. Дзеля гэтага існуе патрэба поўнага забяспечэння народнай асветай усіх дзяцей і моладзі ў школьным узросце. Аднак малая колькасць вучняў, якія вывучаюць родную мову трывожыць кожнага. Пра гэта шмат піша "Ніва", наймацнейшыя і найбольш аўтарытэтныя мазгі БГКТ гадзінамі абмяркоўваюць гэтую справу. Чаму так сталася, што калі ў І970 годзе беларускую мову вывучала звыш 11 тысяч вучняў у 163 школах і 3 ліцэях, дык у 1986 колькасць вучняў зменшылася да 3 700 у 63 школах і двух ліцэях.