- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Захаранку далі 2 мільёны, а Барадачу - 10 сутак. Двое вядомых палітыкаў - удзельнікаў шэсця 15 сакавіка, да якіх у мінулыя дні прыяжджала міліцыя, на аўторак ужо пакараны. Гэта былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка, якому быў прысуджаны штраф у памеры 2 мільёны 600 тысяч рублёў, ды былы камандзір мар’інагорскай брыгады спецназа і сённяшні старшыня аргкамітэта Беларускага кангрэса афіцэраў Уладзімір Барадач, які атрымаў 10 сутак арышту.